|
АКЦЭНТЫ  |
|
|
"Дзякуючы даверу, зразуменьню і добразычлівасьці мы вучымся заўважаць прысутнасьць Хрыста і Сьвятога Духа ў іншых. Царква, адрозная ад нашай, ёсьць таксама Царквою Божай, Царквою Хрыста і Сьвятога Духа. Менавіта Хрыстос ёсьць асабістай і самай галоўнай Праўдай. [...] Праўда ёсьць у самому Богу. Гэта Ён прыходзіць да нас, а мы сустракаемся з Ім праз веру, давер, надзею і любоў".
Айцец праф. Вацлаў Грыневіч, OMI. «Шлях да адкрытай хрысьціянскай ідэнтычнасьці. Досьвед тэолага».
|
|
|
|
|
|
|
|
ПОШУК НА САЙЦЕ 
|
|
|
|
|
|
ЛІСТ РЭДАКЦЫІ 
|
|
|
|
|
|
Каб напісаць ліст рэдакцыі, даслаць інфармацыю пра нейкую цікавую падзею, націсьніце канверт

|
|
|
|
|
|
|
АБВЕСТКІ 
|
|
|
|
|
|
|
20.06.2009
Cустрэча каталіцкай моладзі ў Івянцы-2009
Сёлетняя сустрэча моладзі Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі ў Івянцы адбудзецца 25–26 ліпеня. Яна супадае з 20-гадовым юбілеем біскупскай хіратоніі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. далей
|
| |
|
18.06.2009
У менскіх грэка-католікаў сьвята
Роўна год таму адбылася важная падзея ў іх рэлігійным жыцьці - яны ўрачыста сустракалі ў сваім душпастырскім цэнтры ў Менску Дзяржаўнага сакратара Папы Рымскага. далей
|
| |
|
14.06.2009
Грэка-каталіцкія багаслужбы ў санктуарыюме Маці Божай у Будславе
1-2 ліпеня 2009 году - нацыянальная пілігрымка католікаў абодвух абрадаў да Маці Божай Будслаўскай. далей
|
| |
|
12.06.2009
З 7 па 12 ліпеня 2009 году адбудзецца 15-ая штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-каталікоў з Віцебску ў Полацак
Пілігрымка адбываецца для ўшанаваньня памяці пра манахаў-базыльянаў, забітых расейскім царом Пятром I ва ўніяцкай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку 11 ліпеня 1705 году. далей
|
| |
|
03.12.2008
Экуменічныя сустрэчы ў Горадні і Берасьці: разам маліцца, праслаўляць Госпада і разважаць над Словам Божым далей
|
|
|
|
|
НОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ 
|
|
|
|
|
|
|
|
19.06.2009
Юбілей Апостальскага Візітатара БГКЦ
23 чэрвеня 2009 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адзначае 35-годдзе свайго сьвятарства. Сёлета таксама ў яго 60-гадовы юбілей. далей
|
| |
|
|
18.06.2009
«Мой Улюбёны - нібы гор вышыні»
На пачатку чэрвеня 2009 году выйшаў дыск “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з харызматычнай супольнасьці “Маран ата”. далей
|
| |
|
|
16.06.2009
Тэст на талерантнасьць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам
Дасланыя сродкам масавай інфармацыі тэксты афіцыйных дакументаў, датычных былой царквы Сьвятога Духа ў Менску, даюць падставу сьцьвярджаць, што дзяржава праводзіць палітыку дыскрымінацыі грэка-каталіцкай супольнасьці г. Менску і Беларусі наогул. далей
|
| |
|
|
16.06.2009
Менскім грэка-католікам не дазволілі будаваць царкву
Улада дала адмоўны адказ на зварот сьвецкіх уніятаў да Аляксандра Лукашэнкі далей
|
| |
|
|
12.06.2009
Зянон Пазьняк: "Найбольшую прыхільнасьць сярод моладзі мае каталіцызм"
Вядомы беларускі палітык пра хрысьціянства ў Беларусі, нацыянальную Царкву, уніяцтва і беларускае адраджэньне. Небясспрэчныя думкі, выказаныя палітыкам у інтэрв'ю, якія выклікалі значны розгалас, дыскусіі і спрэчкі. далей
|
| |
|
|
01.06.2009
Пакліканыя для дыяканскага служэньня ў БГКЦ
У траўні 2009 году духавенства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы папоўнілася двума новымі дыяканамі. Для Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі іх высьвяцілі біскупы з Украіны. далей
|
| |
|
|
03.05.2009
"Наша Ніва": Айцец А.Надсан пра сустрэчу Лукашэнкі з Папам
Сваю ацэнку сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Папам Бенядыктам XVI даў Апостальскі Візітатар для беларускіх каталікоў у замежжы, кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музея імя Ф.Скарыны ў Лондане айцец Аляксандар Надсан далей
|
| |
|
|
02.05.2009
Радыё "Свабода": Ці прыедзе папа ў Беларусь?
Падчас візыту ў Ватыкан кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў, каб папа рымскі Бэнэдыкт XVI сустрэўся з патрыярхам маскоўскім Кірылам у Беларусі. Як успрымаюць гэтую ініцыятыву ў Беларусі? далей
|
| |
|
|
02.05.2009
Радыё Ватыкану: Рэха візіту Лукашэнкі ў Італію
Кіраўнік Беларусі сустрэўся з Вялікім Магістрам Мальтыйскага Ордэну далей
|
| |
|
|
02.05.2009
Радыё "Свбода": Папа пабачыў двух Лукашэнкаў. Але аўдыенцыю даў аднаму
Аўдыенцыя Аляксандра Лукашэнкі ў Папы Бенядыкта XVI доўжылася паўгадзіны. Пасьля размовы сам-насам з Папам Аляксандар Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што яго наступная сустрэча з Бенядыктам XVI адбудзецца ўжо ў Беларусі, і перадаў пантыфіку запрашэньне прыехаць зь візітам у адказ. далей
|
|
|
Архіў навінаў
|
|
|
|
ЗЬМЕСТ НУМАРУ 
|
|
|
|
Слова
Сьвятло Ўсходу - Неабходна інкультурацыя Евангельля
і евангелізацыя культуры
--------------------
Пра важнасьць інкультурацыі Евангельля і евангелізацыі культуры ў сучаснай місіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гаварыў Архімандрыт Сяргей Гаек у Гамінгу (Аўстрыя) на Міжнародным сімпозіюме «Місія Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у жыцьці Паўсюднай Царквы ды ў сучасным сьвеце», які праходзіў 4-6 сакавіка 2009 году.
Навіны хрысьціянскага сьвету - Дакументы II Ватыканскага Сабору –
упершыню па-беларуску
--------------------
14 лютага 2009 году ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» ў Менску адбылася прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору, а таксама кнігі кс. прафесара Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі».
- Бенядыкт XVI пра дыялог
паміж хрысьціянствам і юдаізмам
--------------------
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI мае надзею, што яго падарожжа ў Сьвятую Зямлю дапаможа «паглыбіць дыялог Царквы з габрэйскім народам, каб габрэі і хрысьціяне, а таксама мусульмане, маглі жыць там у супакоі і згодзе». Гэтыя словы Папа прамовіў падчас прыёму дэлегацыі з Ізраіля і Папскай камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам 12 сакавіка 2009 г.
- У Пінскай семінарыі вывучаюць усходні абрад
--------------------
11 лютага 2009 году ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай рыма-каталіцкай семінарыі імя сьв. Тамаша Аквінскага ў Пінску ўпершыню была адслужана Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе. Многія рыма-каталіцкія семінарысты ўпершыню змаглі ўзяць удзел і на практыцы пазнаёміцца з усходняй літургіяй.
- Кардынал Касьпер: пытаньне адпустаў
не павінна быць экуменічнай праблемай
--------------------
Пытаньне адпустаў, якія вызначае Сьвяты Айцец на юбілейныя гады, надалей выклікае непаразуменьні на шляху экуменічных адносінаў. Аднак Год сьвятога Паўла, які яшчэ працягваецца і падчас якога таксама можна атрымаць адпусты, зьяўляецца нагодай для таго, каб высьветліць падобныя непаразуменьні.
- Папа пра справу лефэўрыстаў
--------------------
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI узрушаны і занепакоены рэакцыямі, якія выклікала ў Царкве яго рашэньне зьняць экскамуніку з чатырох біскупаў «Брацтва імя сьв. Пія Х», якія ў 1988 годзе атрымалі біскупскую сакру бяз згоды Апостальскай Сталіцы.
Наша вера
Шлях да Бога
- «Ва ўсякі час маліцеся духам»
--------------------
Гэтыя словы з Пасланьня сьв. апостала Паўла да эфэсцаў (Эф 6, 18) сталі эпіграфам Біблійнай сустрэчы, якая адбылася ў нядзелю, 22 лютага 2009 году, у Баранавічах у Доме Сьвятой Тройцы айцоў вярбістаў, а тэма сустрэчы была – жыцьцё і малітва Майсея, вялікага прарока і хадатая Старога Запавету.
Гасьцёўня - «Нам трэба быць
духова моцнай Царквой»
--------------------
Размова супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Царква»
з яе галоўным рэдактарам айцом Ігарам Кандрацьевым
з нагоды яго 50-гадовага юбілею.
Парафіяльнае жыцьцё - Пілігрымка да адроджанай Царквы
--------------------
Протаігумен Львоўскай правінцыі Чыну Найсьвятога Адкупіцеля а. Васіль Іваніў 22-26 студзеня 2009 году наведаў парафіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Візіт адбыўся на запрашэньне Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека і быў прымеркаваны да ўшанаваньня памяці сьвятых Падляшскіх мучанікаў.
- «Любоў не шукае»
--------------------
Хрысьціянскі мюзікл з такой назвай змаглі паглядзець 27 сьнежня 2008 году вернікі і госьці грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.
- 25-гадовы юбілей сьвятарскага служэньня
а. Казіміра Ляховіча
--------------------
Сёлета айцец Казімір Ляховіч – шматгадовы парах грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, адзначае 25-годдзе пачатку свайго сьвятарскага служэньня. 27 лютага 1984 году ардынарый Кайшадорскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі (Летува) біскуп Вінцэнт Сладкявічус высьвяціў Казіміра Ляховіча на дыякана.
Царква і грамадзтва - У імя Хрыста, у імя Беларусі!
--------------------
У адзін з цудоўных дзён сьвята Божага Нараджэньня ў менскім Чырвоным касьцёле імя сьвятых Алены і Сымона адбылася прэзентацыя новага выпуску серыі дыскаў «Беларускі хрысьціянскі хіт-2». У перапоўненай дольнай залі касьцёлу айчынныя выканаўцы хрысьціянскіх сьпеваў прапанавалі свае музычныя творы на роднай мове, якія былі прысьвечаныя ўслаўленьню Бога і Нараджэньня Хрыстовага.
Гісторыя Царквы - Царкоўная музыка на Беларусі
--------------------
Працяг працы вядомага ангельскага дасьледчыка-беларусіста Гая дэ Пікарда: Паліфонія. Сярэднявечча і Рэнесанс (ад пачатку да да 1620 г.).
- Скасаваньне Уніі на Лідчыне
--------------------
Некаторыя факты з "Кнігі загадаў Літоўскай духоўнай кансісторы лідзкаму благачыннаму С.Брэну за 1840 г."
- Барацьба ўніяцкага насельніцтва
Сапоцкінскага краю супраць прымусовага пераводу ў праваслаўе
--------------------
Не выклікае сумненьня, што ліквідацыя Берасьцейскай царкоўнай Уніі ў пачатку 1839 г. была адной з самых значных падзеяў у жыцьці беларускага народу. На фоне шматгадовых спрэчак гісторыкаў аб тым, ці адыграла ўніяцтва станоўчую, ці адмоўную ролю ў гісторыі беларусаў, вельмі мала да сёньняшняга дня распрацавана пытаньне аб тым, як жа грэка-каталіцкае (пераважна сялянскае) насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага паставілася да свайго ўласнага пераводу ў праваслаўе. Фактаў падобнага кшталту аб падзеях 1839 г. захавалася параўнаўча няшмат. Між тым у паўночна-заходняй частцы Гарадзенскага раёну існуе невялікая тэрыторыя, вывучэньне гісторыі Уніі на якой дае нам выдатную магчымасьць прааналізаваць гісторыю шматгадовай барацьбы мясцовых уніятаў супраць пераводу ў праваслаўе.
|
|
|
|
|
АПОШНІ НУМАР 
|
|
|
|
|
|
|
№ 1 (60), 2009 ВЯЛІКІ ПОСТ
|
|
|
|
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР 
|
|
|
|
|
|
пятніца
ЛІПЕНЯ |
Мучаніка Гіяцынта |
|
|
|
Сёньняшняе чытаньне:
|
|
|
|
|
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2009 год з фотаздымкамі былых уніяцкіх храмаў Меншчыны можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты “Царква”
|
|
|
|
|
|
|
|
АПЫТАНЬНЕ  |
|
|
Які, на Вашу думку, вынік сустрэчы прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі з Папам Рымскім?
|
|
|
|
|
Архіў апытаньня
|
|
|
КАТЭДРАЛЬНЫ ПЛЯЦ - new
|
|
|
|
|
|
|
|
29.06.2009:
Я быў хрышчаны ў праваслаўнай царкве, але маю намер наведваць грэка-каталіцкія службы і прыняць уніяцтва. Якім чынам ажыцьцяўляецца пераход у грэка-каталіцтва, калі я не жадаю меняць хросных? Альбо пераход - гэта як фармальнасьць і нічога ня трэба, бо абрадавасьць па сутнасьці тая ж?
Віталь, г. Менск
|
|
| |
|
27.06.2009:
Скажыце, калi ласка, як Царква ставiцца да выкарыстаньня ў сваёй практыцы побач з хрысьцiянскiмi вiдавочна язычнiцкiх традыцыяў. Маю на ўвазе найбольш распаўсюджаныя ў Беларусi абрады калядаваньня, хаджэньня валачобнiкаў г.д.?
Зацікаўленая
|
|
| |
|
06.06.2009:
У газеце "Царква" № 4 (59) за 2008 год Рэдакцыя падае наступную інфармацыю: "І ўсё ж аб’ектыўна сёньня можна сьцьвярджаць, што ў 1930-ыя гг. у Заходняй Беларусі было каля 20 уніяцкіх парафіяў і місійных пляцовак, а колькасьць вернікаў складала 9-10 тысячаў". Ці хадзілі вы ў звычайную школку? Падзяліце пляцоўкі і вернікаў. Падумайце аб выніках. Дарэчы, самая вялікая парахфія, Альбярцінская, налічвала толькі каля 70-100 людзей. Таму польская лічба ў 3000 чалавек выглядае больш натуральна. Фантазія ў вас... Уніятаў было як бярозак у гаю...
Алесь
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
СТАТЫСТЫКА 
|
|
|
|
|
|
|