Яго ніхто не прыводзіў – аднойчы ён завітаў да нас сам ды так і застаўся. Напэўна, сам
Бог прывёў яго пад крыж сьв. Францішка, выява якога ў алтары берасьцейскай царквы. Сярожка ведае, што ў ягоным сэрцы жыве Бог. Бог, Які ня можа зьмясьціцца ў рамкі нейкай

канфесіі, Які, будучы ўкрыжаваным, з ласкавасьцю і любоўю глядзіць на ўсіх нас і дае надзею на Ўваскрасеньне,– гэта яго Бог. Простая малітва гэтага Божага чалавека ўражвае нас сваёй шчырасьцю, а тое, як ён адчувае зьмены ў нашым настроі, унутраным стане – не дае забываць нам, што заўсёды і ва ўсіх сітуацыях галоўнае для нас мусіць быць – Любоў. Сярожка любіць гаварыць, як ён усіх нас любіць і ў сваіх простых малітвах просіць Бога за нас. І мы яго любім і жадаем яму радасьці, здароўя і шчасьця ў Богу. Няхай Госпад блаславіць яго і ягоную маці і захавае на многія леты.