Наша вера
Новыя душпастыры ў сталічнай парафіі
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) будзе ажыцьцяўляць душпастырскую апеку грэка-каталіцкай парафіі сьвятога і праведнага Язэпа ў Менску замест а. Андрэя Абламейкі, які накіраваны на вучобу ў Аўстрыю.
У душпастырскай працы ў гэтай сталічнай парафіі архім. Сяргею (Гаеку) будзе дапамагаць высьвячаны на сьвятара 23 жніўня 2009 году ў Полацку а. Алесь Аўдзяюк, віцэ-канцлер курыі Апостальскага Візітатара. Ён будзе таксама займацца акадэмічным душпастырствам сярод студэнтаў, што праходзяць навучаньне ў сталіцы Беларусі.
Сёньня ў Менску для беларускіх грэка-католікаў служаць таксама а. Яўген Усошын (віцэ-дэкан у Менску і Менскай вобласьці) і а. Пахом Кавалёў.
