|
Пра нас
"ЦАРКВА"
- беларуская
рэлігійная культурна-асьветніцкая газета,
квартальнік.
Газета
асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і
ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы,
удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысьціянскай еднасьці,
друкуе матэрыялы па гісторыі Ўніяцкай Царквы і іншую
рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.
Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г.Берасьці
Пасьведчаньне аб рэгістрацыі: № 1055 ад
28.10.2008 г.
Галоўны рэдактар: а. Ігар Кандрацьеў
Царкоўны асістэнт: а. Андрэй Сідаровіч (MIC)
Адказны рэдактар: а. Андрэй Крот, STM
Выпускны рэдактар: Ігар Бараноўскі
Нашыя кантакты
Адрас рэдакцыі:
вул.Дворнікава, 63
224014 г.Берасьце (Брэст)
Беларусь
Тел./факс: (+375) (0162) 24-74-82
Напісаць ліст рэдакцыі
Беларуская грэка-каталіцкая газета "Царква" заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў ераманах Валеры Алексійчук. Над выпускам першых нумароў газеты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі выдавецтва "Унія".
Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газета "Царква" ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты "Царква".
Газета "Царква" выходзіць раз на квартал, яе заўсёды можна набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газеты на яе можна таксама падпісацца праз каталог "Белпошты" ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі (падпісны індэкс
для індывідуальных падпісчыкаў - 63205,
для ўстановаў - 632052). Шмат асобнікаў газеты "Царква" мы рэгулярна дасылаем таксама ў розныя гарады і краіны сьвету нашым чытачам, вернікам і сябрам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.
Наклад газеты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500-2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газеты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007-2009 гадах газета "Царква" выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.
|