Ікона

Лагатып

Катэдральны пляц

Тут Вы можаце задаць любое пытаньне, якое Вас хвалюе (акрамя пытаньняў правакацыйных і не зьвязаных з рэлігійнай тэматыкай), і атрымаць на яго адказ сьвятара альбо супрацоўніка Рэдакцыі, а таксама пазнаёміцца з адказамі на пытаньні іншых наведвальнікаў нашага сайту. Адказы на Вашыя пытаньні мы будзем імкнуцца даваць як можна больш аператыўна.

Агульныя правілы:

1. Перад тым, як даслаць нам сваё пытаньне, праглядзіце, калі ласка, тыя пытаньні і адказы, што ўжо разьмешчаны на сайце. Магчыма, там ёсьць адказ і на Вашае пытаньне.

2. Просім не падпісвацца мянушкамі і чужымі імёнамі.

3. Калі Вы ня хочаце, каб Вашае пытаньне было апублікавана - адказ будзе дасланы Вам на e-mail.

4. Зьвяртаем Вашую ўвагу, што калі Вы падалі несапраўдны або памылковы e-mail, адказу Вы не атрымаеце.

ВАШАЕ ПЫТАНЬНЕ
  Вашае імя (абавязкова)


  Прозьвішча (пажадана)


  Горад (пажадана)


  Ваш e-mail
(выключна для прыватнай сувязі)


   Паведаміць пра адказ
на e-mail.

  Пытаньне:
   Я ня супраць таго, каб пытаньне і адказ былі разьмешчаныя на сайце.

 


АДКАЗЫ НА ПЫТАНЬНІ Усяго адказаў: 33
Старонкi:  1 2 3 4    

14.04.2010: Ці можа каталік рымскага абраду (які быў хрышчаны ў лацінскім абрадзе й некаторы час наведваў рымскую службу) наведваць уніяцкую імшу і стаць грэка-каталіком? Ці магчымы пераход з абраду ў абрад? Ці рымскі і грэцкі абрад роўныя?

Сяргей Сьмірноў, г. Менск

14.04.2010: Где можно скачать текст служебника на белорусском языке?

Кирилл Корбут, г. Бобруйск

22.03.2010: Добры дзень! Вельмі цікавіць вобраз сьв. Параскевы Полацкай, дзе можна пачытаць пра яе.

Ала, г. Таронта

20.01.2010: Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, ці ёсьць у Вас кантактная інфармацыя (тэлефон), каб зьвязацца з грэка-каталіцкай парафіяй у г. Лідзе? На жаль, ні на сайтах, ні ў тэлефоннай даведцы ня змог гэтага знайсьці. Вялікі дзякуй.

Зьміцер Бялькевіч, г. Менск

01.02.2010: Вітаю Вас, паважная рэдакцыя газэты. Якія зараз адносіны паміж Беларускай Уніяцкай Царквой і Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой. Якія яны ёсьць, якія тэндэнцыі?

Сяргей Сьмірноў, г. Менск

29.10.2009: У якi дзень у Грэка-Каталiцкай Царкве ўшаноўваецца сьвята памяцi продкаў - Дзяды? У суботу перад сьвятам Зьмiтра Салунскага (26 кастрычніка) цi 2 лiстапада? Цi ёсьць іншыя асаблiвасьцi cьвяткаваньня?

Лідзія

27.07.2009: Скажите, пожалуйста, какова численность греко-католиков в Беларуси вообще и в Бресте в частности?

Сергей Федотов, г. Брест

29.06.2009: Я быў хрышчаны ў праваслаўнай царкве, але маю намер наведваць грэка-каталіцкія службы і прыняць уніяцтва. Якім чынам ажыцьцяўляецца пераход у грэка-каталіцтва, калі я не жадаю меняць хросных? Альбо пераход - гэта як фармальнасьць і нічога ня трэба, бо абрадавасьць па сутнасьці тая ж?

Віталь, г. Менск

27.06.2009: Скажыце, калi ласка, як Царква ставiцца да выкарыстаньня ў сваёй практыцы побач з хрысьцiянскiмi вiдавочна язычнiцкiх традыцыяў. Маю на ўвазе найбольш распаўсюджаныя ў Беларусi абрады калядаваньня, хаджэньня валачобнiкаў г.д.?

Зацікаўленая

06.06.2009: У газеце "Царква" № 4 (59) за 2008 год Рэдакцыя падае наступную інфармацыю: "І ўсё ж аб’ектыўна сёньня можна сьцьвярджаць, што ў 1930-ыя гг. у Заходняй Беларусі было каля 20 уніяцкіх парафіяў і місійных пляцовак, а колькасьць вернікаў складала 9-10 тысячаў". Ці хадзілі вы ў звычайную школку? Падзяліце пляцоўкі і вернікаў. Падумайце аб выніках. Дарэчы, самая вялікая парахфія, Альбярцінская, налічвала толькі каля 70-100 людзей. Таму польская лічба ў 3000 чалавек выглядае больш натуральна. Фантазія ў вас... Уніятаў было як бярозак у гаю...

Алесь

Старонкi:  1 2 3 4    
   Усталяваць
   наш банэр
Беларуская грэка-каталіцкая газета Rating All.BY Каталог TUT.BY Сістэма Orphus Калі вы заўважылі памылку
на нашым сайце, выдзяліце тэкст
з памылкай і націсьніце Ctrl+Enter
Web-admin © 2010 Газета "ЦАРКВА"
   Наведвальнікаў: 7