Ікона

Лагатып

  АКЦЭНТЫ  

Маладыя людзі маюць патрэбу ў прасторах, дзе жывуць верай, у якіх бачная прыгажосьць веры, у якіх відаць, што менавіта гэта – мадэль жыцьця, не адна з мадэляў, а канкрэтная мадэль, і, такім чынам, дапамагчы ім знайсьці рухі ці парафіі (супольнасьць у парафіі), ці іншыя кантэксты, дзе яны рэальна былі б акружаны верай, любоўю Бога, і маглі б адкрыцца, каб пакліканьне Бога дасягнула іх і дапамагло ім.

Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI. Малітоўнае чуваньне з нагоды Міжнароднай сустрэчы сьвятароў напрыканцы Году сьвятарства, 10.06.2010.

  ПЕРАКЛАДЧЫК  

  АБВЕСТКІ  

  

11.08.2010
Грэка-каталіцкае набажэнства ў Ваўкавыску далей



  

24.09.2009
Дыск "Песьні Духа"

Яшчэ ня вельмі багатая на здабыткі беларуская хрысьціянская дыскаграфія нядаўна папоўнілася новым дыскам - “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з супольнасьці “Маран ата”. далей



  НОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ  

  

21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі

Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей



  

20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі

У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей



  

15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"

13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей



  

8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства

Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей



  

07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей



  

05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля

23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей



  

04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў

Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей



  

02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява

Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей



  

01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску

У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей



  

01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку

Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей



  

30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі

29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей



  

30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане

30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей



  

30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей



  

29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?

На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей



  

29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром

24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей



  

25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў

29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей



  

24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі

Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей



Архіў навінаў

 

  ЗЬМЕСТ НУМАРУ  

Слова

Падзеі і сьвяты

  • “20 гадоў Ты, Госпадзе, корміш мяне Еўхарыстыяй”
    --------------------
    11 сакавіка 1990 году Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа а. Аляксандар Надсан адслужыў ў Менску Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая адкрытая грэка-каталіцкая Літургія ў паваеннай Беларусі.

Навіны хрысьціянскага сьвету

  • Бенядыкт XVI да сьвятароў: Бог хоча, каб мы разьдзялялі Яго клопат аб людзях
    --------------------
    11 чэрвеня 2010 г. на заканчэньне Году сьвятарства ў Апостальскай Сталіцы на плошчы Сьвятога Пятра Бенядыкт XVI узначаліў сьвятую Імшу, якую разам з ім канцэлебравалі 15 тысячаў сьвятароў з усяго сьвету. У гаміліі Пантыфік зьвярнуў увагу на найбольш важныя пытаньні і праблемы, перад якімі стаіць Царква і яе духавенства.
  • Бенядыкт XVI: сьвецкія вернікі павінны зьдзейсьніць “рэвалюцыю любові” ў сёньняшнім сьвеце
    --------------------
    У жыцьці сучаснага сьвету неабходна сапраўдная “рэвалюцыя любові”, а зьдзейсьніць яе павінны сьвецкія вернікі, якія ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці, – падкрэсьліў Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI у звароце да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па справах сьвецкіх на чале са старшынём ведамства кардыналам Станіславам Рылкам, якім удзяліў аўдыенцыю 21 траўня 2010 году.
  • Дыялог Цэркваў: праблемы жыцьця адзінай Царквы
    --------------------
    Праблему жыцьця адзінай Царквы пасьля ўзьяднаньня каталікоў і праваслаўных абмеркавалі ўдзельнікі багаслоўскіх кансультацыяў у Брукліне. Гэтыя праваслаўна-каталіцкія багаслоўскія кансультацыі прайшлі з 1 па 3 чэрвеня 2010 году ў Грэцкім каледжы (Грэцкай праваслаўнай багаслоўскай школе Сьвятога Крыжа) у Брукліне, Масачусетс.
  • Румынія: экуменічная місія з Ватыкану
    --------------------
    Падтрымцы і ўмацаваньню еднасьці з Апостальскай Сталіцай грэка-каталіцкай супольнасьці ў Румыніі, а таксама ажыўленьню экуменічнага дыялогу з праваслаўнымі служыў візіт у Румынію 6-10 траўня 2010 году Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынала Леанарда Сандры.

Сьвятло Ўсходу

  • Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі
    --------------------
    29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) “Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі”. Гэты тэкст, дзе разглядаюцца экуменічныя ініцыятывы Папы, прапануем таксама і чытачам “Царквы” ў якасьці вартага ўвагі погляду афіцыйнага прадстаўніка РПЦ МП на гэтыя ініцыятывы, на дыялог і праблемы еднасьці хрысьціянаў.

Царква і грамадзтва

  • Папа Бенядыкт XVI і крытыка ў яго адрас
    --------------------
    Што значыць стаць Папам Рымскім? Атрымаць уладу? Здабыць славу? Быць радасна вітаным шматсоттысячным натоўпам? Прымаць на аўдыенцыях першых персон наймагутнейшых краінаў сьвету? Зьяўляцца на вокладках шматтыражных газет? Пісаць пасланьні, звароты і дырэктывы мільярднай супольнасьці католікаў?..
  • Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром
    --------------------
    24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі – манах з Ордэну братоў прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. На беларускім каталіцкім партале Catholic.by і ў газеце “Наша ніва” ён вядзе свае аўтарскія рубрыкі, таксама зьяўляецца сталым аўтарам часопісаў “Аrche” і “Наша вера”, мае свой блог у Жывым журнале.
  • Астанкі на могілках
    --------------------
    На пачатку верасьня мінулага году СМІ абляцела вестка, што пры будаўнічых работах на месцы царквы Сьвятога Духа ў Менску будаўнікі разьбілі крыпту з астанкамі невядомых людзей. Сёлета перад Пасхай грэка-каталіцкім сьвятарам стала вядома, што на Вайсковых могілках у Менску (вул. Казлова) пахаваныя астанкі ўніятаў. І што нібыта пахаваньне адбылося пры ўдзеле праваслаўнага сьвятара. Удакладнілі: астанкі знойдзеныя на месцы царквы Сьвятога Духа.
  • Рэлігія як дадатак для “дзяржаўнай ідэалогіі”
    --------------------
    За палітычнымі падзеямі ў Беларусі (налёты, хапуны, падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў) і навонках яе (Саюзная дзяржава, Мытны саюз) неяк незаўважна для грамадзтва прайшлі XVI Кірыла-Мятодаўскія чытаньні, прысьвечаныя ўвядзеньню ў школах новага прадмету – рэлігійнай культуры.

Экуменізм

  • II Экуменічны форум “Кірхентаг” – Дзень Царквы ў Мюнхене
    --------------------
    12-16 траўня 2010 году ў баварскім Мюнхене праходзіў ІІ Экуменічны форум “Кірхентаг” – вялікі хрысьціянскі фэст, які сумесна арганізавалі прадстаўнікі розных канфесіяў Нямеччыны, гасьцямі на якім былі хрысьціяне з 91 краіны сьвету, у тым ліку і з Беларусі.

Парафіяльнае жыцьцё

  • Сьвята іконы Маці Божай Жыровіцкай
    --------------------
    Вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і івацэвіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай урачыстымі набажэнствамі ў Слоніме і Івацэвічах адзначылі сьвята гэтай вельмі шанаванай хрысьціянамі ў Беларусі цудатворнай іконы, якое ў царкоўным календары католікаў абодвух абрадаў прыпадае ў Велікодны перыяд – на 7 траўня паводле новага стылю.

Шлях да Бога

  • Адданыя Царкве і Бацькаўшчыне
    --------------------
    9 сакавіка 2010 году на 95-ым годзе жыцьця памёр у Чыкага (США) доктар Вітаўт Рамук. А ўсяго праз два месяцы, пасьля нядоўгай хваробы, адыйшла да Госпада і яго жонка. Вера Рамук памерла 5 траўня. Сёлета ёй споўнілася б 80. Яны былі сярод заснавальнікаў і актыўных вернікаў беларускай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага, якая існавала там да 2002 году.
  • Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік
    --------------------
    20 красавіка ў дамовай царкве Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане адбылося разьвітаньне з старэйшым беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром айцом Кастусём Маскалікам, які на 92 годзе жыцьця 12 красавіка 2010 году адыйшоў да Госпада. Шмат гадоў ён адпрацаваў у беларускай секцыі Радыё Ватыкан, выконваў сьвятарскае служэньне ў Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. Сёлета, 10 красавіка, споўнілася 55 гадоў яго сьвятарства.

Рухі і супольнасьці

  • У чаканьні Зыходу Сьвятога Духа: хрысьціянскі фэст у Пінску
    --------------------
    У Пінску, 22 траўня 2010 году, напярэдадні сьвята Зыходу Сьвятога Духа перад будынкам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя сьв. Тамаша Аквінскага ўвечары адбыўся хрысьціянскі фэст для моладзі, які праходзіў пад дэвізам “Прыміце Духа Сьвятога”. Гэты фэст моладзі быў арганізаваны намаганьнямі кіраўніцтва пінскай семінарыі і найперш яе пракуратара кс. Эдуарда Мігая разам з берасьцейскімі грэка-католікамі з супольнасьці “Маран ата”.

Гісторыя Царквы

  • Царкоўная музыка на Беларусі
    --------------------
    Дасьледаваньне вядомага ангельскага беларусіста Г.Піхуры (Гая дэ Пікарда) пра гісторыю царкоўнай музыкі ў Беларусі. У гэтым нумары - разьдзел “Заняпад (1725-1880)”.
  • УГКЦ распачынае праект вэбінараў
    --------------------
    29 чэрвеня 2010 году Ўкраінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вэбінарам на тэму “Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)”. Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка.

 

  АПОШНІ НУМАР У PDF 

№ 2 (65), 2010

  ПОШУК НА САЙЦЕ  

  google
  
  

  ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР  

Літургічны каляндар
 
пятніца
ВЕРАСЬНЯ
Сьвятамучаніка Антыма, біскупа Нікамедыйскага;
Вялебнага Тэактыста, посьніка
  Сёньняшняе чытаньне:
 
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2010 год з каляровымі фотаздымкамі на кожны месяц можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты "Царква"

  АПЫТАНЬНЕ 

Які, на Вашу думку, вынік сустрэчы прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі з Папам Рымскім?

Гэта спрыяе ўмацаваньню канфесійнага міру ў краіне
Значна палепшыцца становішча Каталіцкай Царквы ў Беларусі
Гэта прыскорыць сустрэчу Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага
Гэта на дабро ўсёй краіне, бо палепшыцца імідж Беларусі ў сьвеце
Карысьць мае толькі сам А.Лукашэнка
Сустрэча нанесла шкоду інтарэсам Праваслаўнай Царквы і стасункам з Расеяй
Сустрэча нанесла шкоду іміджу Каталіцкай Царквы і Папы
Няма і ня будзе ніякага плёну



Прагляд адказаў

Архіў апытаньня

 КАТЭДРАЛЬНЫ ПЛЯЦ - new 

  

14.04.2010: Ці можа каталік рымскага абраду (які быў хрышчаны ў лацінскім абрадзе й некаторы час наведваў рымскую службу) наведваць уніяцкую імшу і стаць грэка-каталіком? Ці магчымы пераход з абраду ў абрад? Ці рымскі і грэцкі абрад роўныя?

Сяргей Сьмірноў, г. Менск  


  

14.04.2010: Где можно скачать текст служебника на белорусском языке?

Кирилл Корбут, г. Бобруйск  


  

22.03.2010: Добры дзень! Вельмі цікавіць вобраз сьв. Параскевы Полацкай, дзе можна пачытаць пра яе.

Ала, г. Таронта  


  

20.01.2010: Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, ці ёсьць у Вас кантактная інфармацыя (тэлефон), каб зьвязацца з грэка-каталіцкай парафіяй у г. Лідзе? На жаль, ні на сайтах, ні ў тэлефоннай даведцы ня змог гэтага знайсьці. Вялікі дзякуй.

Зьміцер Бялькевіч, г. Менск  


  

01.02.2010: Вітаю Вас, паважная рэдакцыя газэты. Якія зараз адносіны паміж Беларускай Уніяцкай Царквой і Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой. Якія яны ёсьць, якія тэндэнцыі?

Сяргей Сьмірноў, г. Менск  


  СТАТЫСТЫКА  


Хто Вы па веравызнаньні?

Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае



Прагляд адказаў

  ЛІСТ РЭДАКЦЫІ  

Каб напісаць ліст рэдакцыі, даслаць інфармацыю пра нейкую цікавую падзею, націсьніце канверт

  ВІДЭАМАТЭРЫЯЛ  

  
Пілігрымка Будслаў-2010

  
Прыміцыйная архірэйская літургія ўладыкі Цырыла Васіля, SJ у Рыме

  ПАНАРАМНАЕ ФОТА  

  
Ватыкан у Рыме
  
Святы Пётр у Рыме
  
Сэкстынская капеж у Рыме

Форум хрысьціянскага сумоўя

Бясплатны хостынг

КАТАЛІЦКІЯ НАВІНЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ:

 

Agnuz.Католическая информационная служба. Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Портал Credo. Непредвзято о религии В свете Евангелия Грэка-каталiцкая парафiя Сьвятога i Праведнага Язэпа
УГКЦ
   Усталяваць
   наш банэр
Беларуская грэка-каталіцкая газета Rating All.BY Каталог TUT.BY Сістэма Orphus Калі вы заўважылі памылку
на нашым сайце, выдзяліце тэкст
з памылкай і націсьніце Ctrl+Enter
Web-admin © 2010 Газета "ЦАРКВА"
   Наведвальнікаў: 4