Ікона

Лагатып

Новая інфармацыя
СЬПІС НАВІНАЎ

21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі

Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей

20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі

У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей

15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"

13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей

8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства

Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей

07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей

05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля

23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей

04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў

Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей

02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява

Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей

01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску

У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей

01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку

Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей

30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі

29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей

30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане

30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей

30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей

29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?

На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей

29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром

24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей

25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў

29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей

24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі

Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей

ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ:
Старонкі:  1 2 3 4 5    

Дэкан БГКЦ айцец А.Абламейка

будзе студыяваць у Аўстрыі

16 жніўня, у дзень Нерукатворнага вобразу Гасподняга, парах менскай парафіі сьвятога і праведнага Язэпа і протапрасьвітар Цэнтральна-Заходняга дэканату БГКЦ а. Андрэй Абламейка адслужыў разьвітальную літургію – цяпер ён накіраваны для навуковых студыяў у Аўстрыю.

Айцец Андрэй Абламейка быў высьвячаны на сьвятара 16 сьнежня 1998 году і больш за 10 гадоў служыў душпастырам беларускіх грэка-католікаў у Менску і вобласьці. Да сваіх сьвятарскіх сьвячаньняў ён 7 гадоў студыяваў на тэалагічных факультэтах у Аламоўцы (Чэхія) і ў Любліне (Польшча). Скончыў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт і мае ступень магістра багаслоўя. Цяпер па блаславеньні царкоўных уладаў ён накіроўваецца на далейшую вучобу ў Аўстрыю, дзе мае намер падрыхтаваць доктарскую працу па праблемах сям’і. Вучыцца і пісаць дысертацыю а. Андрэй Абламейка будзе ў Міжнародным багаслоўскім інстытуце вывучэньня праблемаў сужэнства  і сям’і, што ў Гамінгу.

Разам з айцом Андрэем Абламейкам на вучобу ў Гамінг накіроўваецца і яго жонка Сьвятлана. Яна мае намер пісаць магістарскую працу з тэалогіі сям’і. Сын сьвятара, Багдан, увосень пачне навучаньне ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне, а дочкі – непаўналетнія Альжбета і Анастасія – будуць жыць разам з бацькамі ў Аўстрыі.

Міжнародны багаслоўскі інстытут у Гамінгу заснаваны ў 1996 годзе з ініцыятывы папы Яна Паўла ІІ. Ён разьмясьціўся ў ціхіх старажытных мурах былога картузіянскага кляштару, які быў збудаваны яшчэ ў ХIV стагоддзі.

Сёньня ў гэтым багаслоўскім інстытуце ў альпійскім мястэчку Гамінг займаюцца навукаю прафесары і студэнты з больш чым 20 краінаў сьвету, якія належаць да розных культур, традыцыяў і абрадаў. Паводле апошніх дадзеных у інстытуце прахо­дзяць навучаньне каля шасьцідзесяці студэнтаў – мужчынаў і жанчынаў, сьвецкіх і асобаў духоўнага стану.

Усе гэтыя навукоўцы пазнаюць Бога ня толькі з кніжак, але і з асасбістага досьведу ў малітве. Нельга не адзначыць, што сярод тых, хто студыюе ў Гамінгу, католікаў лацінскага абраду не на шмат болей за католікаў візантыйскага абраду. Гамінг сёньня ператварыўся ў адзін з важных асяродкаў усходняй духоўнасьці. Таму пры багаслоўскім інстытуце была створана ўсходняя капліца, росьпіс якой зроблены паводле правілаў візантыйскай іканаграфіі румынскім і славацкім іканапісцамі, якія навучаліся ў Гамінгу. У 2007 годзе, на сьвята Дабравешчаньня, адбылося асьвячэньне капліцы. На гэтай знакавай урачыстай падзеі прысутнічалі архібіскуп Вены кардынал Хрыстаф Шонбарн, зьверхнік УГКЦ кардынал Любамір Гузар, а таксама ўкраінскія, румынскія і славацкія грэка-каталіцкія ярархі.
   Усталяваць
   наш банэр
Беларуская грэка-каталіцкая газета Rating All.BY Каталог TUT.BY Сістэма Orphus Калі вы заўважылі памылку
на нашым сайце, выдзяліце тэкст
з памылкай і націсьніце Ctrl+Enter
Хуткая праўка Web-admin © 2010 Газета "ЦАРКВА"
   Наведвальнікаў: 6