| СЬПІС НАВІНАЎ |
|
| |
21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі
Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей
| |
20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі
У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей
| |
15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"
13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей
| |
8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства
Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей
| |
07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей
| |
05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля
23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей
| |
04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў
Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей
| |
02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява
Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей
| |
01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску
У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей
| |
01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку
Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей
| |
30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі
29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей
| |
30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане
30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей
| |
30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей
| |
29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?
На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей
| |
29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром
24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей
| |
25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў
29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей
| |
24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі
Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей
|
|
|
|
| ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ: |
|
|
У Полацку ўпершыню пасьля скасаваньня Уніі высьвячаны сьвятар
23 жніўня 2009 году ў Полацку ў грэка-каталіцкай царкве сьвятой Параскевы Полацкай быў рукапакладзены на сьвятара дыякан Аляксандр Аўдзяюк. Ён стаў другім каталіцкім сьвятаром візантыйскага абраду, які быў высьвячаны ў Беларусі пасьля скасаваньня Уніі ў 1839 годзе (першым быў а. Яўген Усошын, якога высьвяцілі ў Маладэчна). Іншыя беларускія грэка-каталіцкія сьвятары, у тым ліку і ў міжваенны час, рукапакладаліся па-за межамі Беларусі.
Архірэйскую Боскую Літургію, на якой быў рукапакладзены новы сьвятар БГКЦ Аляксандр Аўдзяюк, служыў Апостальскі Адміністратар Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі (Україна) Уладыка Мілан Шашык. Гэты ж біскуп раней удзяліў яму дыяканскія сьвячаньні 13 траўня 2009 году ў Мукачаве, падчас Сустрэчы ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы.
Трэба таксама адзначыць, што адслужаная Уладыкам Міланам (Шашыкам) 23 жніўня 2009 году ў Полацку, у царкве сьв. Параскевы Полацкай архірэйская багаслужба ў візантыйскім абрадзе была першай багаслужбай грэка-каталіцкага ярарха за больш чым 170 гадоў пасьля «сабору», скліканага Ёсіфам Сямашкам для скасаваньня Уніі.
У гэтай значнай для Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы падзеі бралі ўдзел ня толькі мясцовыя вернікі з парафіі сьв. Язафата, але і сьвятары і вернікі з розных грэка-каталіцкіх парафіяў Беларусі. Напярэдадні разам з грэка-каталіцкім Уладыкам Міланам і Апостальскім Візітатарам архім. Сяргеем (Гаекам) яны зьдзейсьнілі пілігрымку ў Браслаў, дзе маліліся падчас ўрачыстасьці каранацыі цудатворнай іконы Маці Божай Валадаркі Азёраў, што ў часы Уніі захоўвалася ў манастыры базыльянаў.
Айцец Аляксандр Аўдзяюк (нар. 28.06.1978 г. ) паходзіць з прыбужскага мястчэка Дамачава Берасьцейскай вобласьці, што знаходзіцца на сумежжы Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.
Пасьля заканчэньня школы ў 1995-ым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на механіка-матэматычны факультэт, які скончыў у 2000 годзе. Падчас навучаньня ў Менску пазнаёміўся з католікамі візантыйскага абраду і прыяднаўся да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
У 2000-2003 гг. працаваў настаўнікам у школе, атрымліваў духоўную фармацыю ў манахаў-студытаў у Уніўскай Сьвята-Усьпенскай Лаўры ва Ўкраіне. З 2003 году Алесь Аўдзяюк – семінарыст БГКЦ. Сьвятарскую фармацыю праходзіў у Вышэйшай духоўнай рыма-каталіцкай семінарыі ў Драгічыне (Польшча), а з восені 2005 году – ва Ўсходняй калегіі ў Айхштэце (Нямеччына) . Сёлета А.Аўдзяюк скончыў тэалагічны факультэт ў Каталіцкім ўніверсітэце у Айхштэце, што ў Баварыі, атрымаў ступень магістра. Студыяваў ён на катэдры гісторыі тэалогіі, сьпецыялізаваўся на патралогіі.
30.06.2006 г. біскуп Прэшаўскі Ян Бабяк, SJ паставіў яго на чытальніка і іпадыякана, 13.05.2009 г. біскуп Мукачаўскі Мілан Шашык высьвяціў Алеся Аўдзеюка на дыякана, а 23.08.2009 г. - на сьвятара.
Айцец Аляксандр Аўдзяюк будзе дапамагаць у душпастырскай апецы вернікаў парафіі сьв. Язэпа ў Менску яе новаму параху – Апстальскаму Візітатару БГКЦ архім. Сяргею Гаеку, а таксама служыцьме як курыяльны сьвятар БГКЦ.
|
|
|
|