Ікона

Лагатып

Архіў навін
СЬПІС НАВІНАЎ

21.06.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Рэлігія ў школах – польскі досьвед

"Справа ў тым, што посьпех «рэлігіі» ў польскіх школах тлумачыцца не рэальнай зацікаўленасьцю ёю дзяцей ды бацькоў і не высокім узроўнем яе навучаньня, а спалучэньнем двух мала высакародных матываў..." далей

17.06.2010
Рэлігія як дадатак для "дзяржаўнай ідэалогіі"

За палітычнымі падзеямі ў Беларусі (налёты, хапуны, падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў) і навонках яе (Саюзная дзяржава, Мытны саюз) неяк незаўважна для грамадзтва прайшлі XVI Кірыла-Мятодаўскія чытаньні, прысьвечаныя ўвядзеньню ў школах новага прадмету - рэлігійнай культуры. далей

07.06.2010
Бенядыкт XVI пра тайну Пяцідзясятніцы: Сьвяты Дух – крыніца надпрыроднай еднасьці і полымя, якое перамяняе сэрцы

Ва ўрачыстасьць Зыходу Сьвятога Духу Папа Бенядыкт XVI узначаліў імшу ў базыліцы сьв. Пятра. Тэмай яго казані сталі разважаньні пра прыроду Царквы, якую немагчыма зьвесьці да якога-небудзь палітычнага праекту і якая ўяўляе сабою звышнатуральную рэальнасьць еднасьці чалавечага роду. далей

24.05.2010
У чаканьні Зыходу Сьвятога Духа: хрысьціянскі фэст у Пінску

У Пінску , 22 траўня 2010 году, напярэдадні сьвята Зыходу Сьвятога Духа перад будынкам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя сьв. Тамаша Аквінскага ўвечары адбыўся хрысьціянскі фэст для моладзі, які праходзіў пад дэвізам «Прыміце Духа Сьвятога». далей

07.05.2010
Візіт Аляксандра Надсана ў Івацэвічы

26 красавіка Івацэвічы наведаў Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў замежжа мітрафорны протаярэй Аляксандр Надсан з Лондану. Візіт а. Аляксандра Надсана ў Івацэвічы зьвязаны з тым, што ў гэтым годзе ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве сьвяткуецца юбілейны год каранацыі папскімі каронамі іконы Маці Божай Жыровіцкай, імя якой носіць грэка-каталіцкая парафія Івацэвічаў. З а. Аляксандрам пагутарыў карэспандэнт “Газеты для вас”. далей

30.04.2010
Айцец Аляксандр Надсан: "Мы ж ня будзем карміць вашы ўлады!"

Айца Аляксандра Надсана, аднаго з нязьменных завадатараў беларускай грамады ў Вялікабрытаніі, ведае цэлы беларускі сьвет. Першы сьвятар, які пачаў рэгулярна выкарыстоўваць у багаслужбах беларускую мову. Стваральнік найбуйнейшага збору беларусазнаўчай літаратуры за мяжой — лонданскай Скарынаўскай бiблiятэкi, асобнікі для якой ён зьбіраў ад Амерыкі да Аўстраліі. Калі выбухнуў Чарнобыль, айцец Аляксандр быў сярод першых еўрапейцаў, хто прывёз у Беларусь гуманітарку. Тое быў ягоны першы прыезд на радзіму пасьля паўвекавой адсутнасьці. У час чарговага візіту ў Беларусь з Апостальскім Візітатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы пагутарыў карэспандэнт TUT.BY. далей

22.04.2010
Астанкі на могілках

На пачатку верасьня мінулага году СМІ абляцела вестка, што пры будаўнічых работах на месцы царквы Сьвятога Духа ў Менску будаўнікі разьбілі крыпту з астанкамі невядомых людзей. Сёлета перад Пасхай грэка-каталіцкім сьвятарам стала вядома, што на Вайсковых могілках у Менску (вул. Казлова) пахаваныя астанкі ўніятаў. І што нібыта пахаваньне адбылося пры ўдзеле праваслаўнага сьвятара. Удакладнілі: астанкі знойдзеныя на месцы царквы Сьвятога Духа. далей

21.04.2010
Сустрэча з айцом Аляксандрам Надсанам у Менску

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага запрашае на даклад мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана “Сьвяты Кірыла Тураўскі і яго спадчына”. далей

20.04.2010
Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік

12 красавіка 2010 году ў Лондане на 92 годзе жыцьця адыйшоў да Госпада старэйшы беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Кастусь Маскалік, шматгадовы працаўнік Беларускай місіі ў Вялікай Брытаніі і беларускай секцыі Радыё Ватыкан. Сёлета, 10 красавіка, споўнілася 55 гадоў яго сьвятарства. далей

31.12.2009
Сінод УГКЦ пра еднасьць

«Замест манапольнага валоданьня­ хрысьціянскай Украінай, што было ха­рак­­тэрным знакам мі­нулых эпох, мы пра­пануем сулучна­сную еднасьць сёнь­ня яшчэ па­­д­зе­­­ленае Кіеўскае Цар­к­вы», – гаво­рыцца ў пастырскім па­слань­ні біскупаў УГКЦ, прынятым на пасяджэньні Сі­но­ду, што праходзіў з 29 лістапада па 6 сьнежня 2009 году ў Кіеве. далей

28.12.2009
Пасланьне Сьвятога Айца Бенядыкта XVI Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі падчас іх візіту «ad limina Apostolorum» далей

28.12.2009
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея (Гаека) на сьвята Раства Хрыстовага 2009 году і на Новы 2010 Год Гасподні. далей

25.12.2009
Шчасьлівыя міратворцы

Калядны зварот Апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана. далей

10.12.2009
У Вільні памёр беларускі сьвятар Ян Даўкшыс

7 сьнежня 2009 году пасьля аперацыі на сэрцы на 57-ым годзе­ жыцьця­ супачыў у Госпадзе а. Ян Даўкшыс – адзіны грэка-каталіцкі сьвятар-беларус, які працаваў у Літве. далей

08.12.2009
У рэдэмптарыстаў усходняга абраду першы сьвятар-беларус

У Львове, 25 лістапада 2009 году, у грэка-каталіцкай царкве сьв. Язафата, на патранальнае сьвята мясцовай парафіі, якой апякуюцца манахі Чыну Найсьвяцейшага Адкупіцеля, Данецкі грэка-каталіцкі экзарх біскуп Сьцяпан Мянёк, CSsR рукапаклаў на сьвятара дыякана Антона Нікалаева, які паходзіць з Беларусі, з парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. далей

08.12.2009
Дабрачынная акцыя "Божае Нараджэньне — дзецям"

12 сьнежня 2009 г. у лучайскай рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша (Пастаўскі дэканат, Віцебская дыяцэзія) адбудзецца дабрачынны канцэрт-праслаўленьне. З канцэртнай праграмай выступіць гурт «Маран Ата» з грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Берасьці. далей

30.09.2009
Фэстываль рэлігійнай песьні ў Браславе

З 24 па 25 кастрычніка 2009 г. парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Браславе запрашае ўсіх, хто хоча праслаўляць Бога малітвай сьпеву. У гэтыя дні тут адбудзецца ІІІ Фэстываль рэлігійнай песьні «Птушкай будзь». далей

ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ:
   Старонкі:  1 2 3 4 5    
Прыміцыйная архірэйская літургія
новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Уладыкі Кірылы Васіля (Cyrila Vasiľa), SJ





Парада: Націсьніце кнопку прайграваньня і адразу кнопку паўзы.
Дачакайцеся пакуль індыкатар загрузкі прабяжыць больш за палову, тады пачніце глядзець відэа.

   Усталяваць
   наш банэр
Беларуская грэка-каталіцкая газета Rating All.BY Каталог TUT.BY Сістэма Orphus Калі вы заўважылі памылку
на нашым сайце, выдзяліце тэкст
з памылкай і націсьніце Ctrl+Enter
Хуткая праўка Web-admin © 2010 Газета "ЦАРКВА"
   Наведвальнікаў: 4