Ікона

Лагатып

Новая інфармацыя
СЬПІС НАВІНАЎ

21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі

Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей

20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі

У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей

15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"

13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей

8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства

Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей

07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей

05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля

23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей

04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў

Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей

02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява

Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей

01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску

У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей

01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку

Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей

30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі

29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей

30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане

30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей

30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей

29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?

На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей

29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром

24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей

25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў

29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей

24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі

Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей

ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ:
Старонкі:  1 2 3 4 5    

Хрысьціянска-юдэйскі дыялог: канферэнцыя ў Менску

З 9 па 11 лістапада 2009 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Хрысьціянска-юдэйскі дыялог: рэлігій­ныя каштоўнасьці як аснова ўзаемапавагі ў грамадзянскай супольнасьці».

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Інстытут рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацыяў пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне «Хрысьціянскі адукацыйны цэнтр ім. сьв. Мятода і Кірылы».

Сярод розных тэмаў дадзенай канферэнцыі варта вылучыць наступныя:

- перадумовы і магчымасьці хрысьціянска-юдэйскага дыялогу ў поліканфесійным і полікультурным грамадзтве;
- рэлігійныя каштоўнасьці Сьвятога Пісаньня і выклікі сучаснасьці;
- укаранёнасьць рэлігійных каштоўнасцяў і ўзаемасувязь багаслоўскіх традыцыяў у нашай культуры:
- юдэйска-хрысьціянскі кантэкст філасофіі мастацтва;
- постаці, якія злучаюць юдэйскую і хрысьціянскую традыцыі.

Напрыканцы канферэнцыі запланаваны цікавы круглы стол на тэму «Як могуць нашыя традыцыі ўзаемаабагачаць адзін аднаго?».

Падчас канферэнцыі 10 лістапада 2009 году ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі плануецца правядзеньне канцэрту, у якім будуць выкананыя хрысьціянскія і юдэйскія духоўныя сьпевы, а таксама прагучыць сьвецкая музыка вядомых кампазітараў, якая адпавядае духу канферэнцыі і дадзенай культурнай акцыі.

У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкіх Цэркваў з Беларусі і Заходняй Еўропы, а з боку розных кірункаў юдаізму – прадстаўнікі з Беларусі, Ізраілю і ЗША. Сярод іх: архібіскуп Валакаламскі Іларыён (Алфееў), старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, кардынал Вальтар Каспэр, Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў(Ватыкан), галоўны рабін Ізраілю Шлома Амар, д-р Мікалай Вірволь, дырэктар Інстытуту Ўсходніх Цэркваў (Регензбург, Нямеччына) і інш.

Раней Хрысьціянскі адукацыйны цэнтр ужо ладзіў канферэнцыі на тэмы: «Рэлігійны дыялог і прымірэньне праз мастацтва» (2003 г.),  «Хрысціянска-мусульманскі дыялог ва ўмовах глабалізацыі» (2007 г.).

Паводле Churchby.info
   Усталяваць
   наш банэр
Беларуская грэка-каталіцкая газета Rating All.BY Каталог TUT.BY Сістэма Orphus Калі вы заўважылі памылку
на нашым сайце, выдзяліце тэкст
з памылкай і націсьніце Ctrl+Enter
Хуткая праўка Web-admin © 2010 Газета "ЦАРКВА"
   Наведвальнікаў: 5