| СЬПІС НАВІНАЎ |
|
| |
21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі
Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей
| |
20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі
У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей
| |
15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"
13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей
| |
8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства
Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей
| |
07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей
| |
05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля
23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей
| |
04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў
Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей
| |
02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява
Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей
| |
01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску
У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей
| |
01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку
Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей
| |
30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі
29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей
| |
30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане
30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей
| |
30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей
| |
29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?
На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей
| |
29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром
24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей
| |
25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў
29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей
| |
24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі
Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей
|
|
|
|
| ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ: |
|
|
Патрыярх Кірыл пра рэлігійную сітуацыю ў Беларусі, яе прыярытэты і дыялог
  "
Фота кс. А.Амяльчэні, Catholic.by
Як падкрэсьліў па прылёце ў Менск Першарярах РПЦ МП Патрыярх Кірыл,
"Беларусь – краіна з абсалютна праваслаўнай большасьцю". Пры гэтым
Парыярх Кірыл заўважыў, што "тут ёсьць і
іншыя канфэсіі", а "добрыя стасункі з рознымі канфесіямі садзейнічаюць
гуманізацыі грамадзтва".
Характарызуючы рэлігійную сітуацыю ў Беларусі,
ён сказаў: "Важна, каб грамадзтва не разьдзялялася,
кансалідавалася. У Беларусі гэта мае месца. Тут ёсьць мір і ніякага напружаньня".
На ўрачыстым сходзе ў Палацы
Рэспублікі 25 верасьня 2009 г., які адбыўся з нагоды прыбыцьця ў сталіцу Беларусі Патрыярха Маскоўскага
і ўсяе Русі Кірыла, адбылася кароткая сустрэча паміж Патрыярхам Кірылам і Мітрапалітам Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі Тадэвушам Кандрусевічам. Ярархі прывіталі адзін аднаго, пасьля чаго адбылася
кароткая прыватная размова.
Як паведамляе Catholic.by, ярархі
сустрэліся, як старыя знаёмыя, якія добра ведаюць адзін аднаго. Падчас
размовы Мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсьліў добрыя адносіны і плённае супрацоўніцтва,
якія склаліся паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Царквой у
Беларусі і пажадаў Патрыярху Божай дапамогі ў яго служэньні.
У праграме 4-дзённага візіту ў Беларусь Патрыярха РПЦ МП асобнай сустрэчы з ярархамі Каталіцкай Царквы ў Беларусі і прадстаўнікамі іншых канфесіяў не прадугледжана.
У сваёй прамове ў Палацы
Рэспублікі ў Менску Патрыярх Кірыл яшчэ раз зьвярнуў увагу на монаканфесійны характар нашай краіны і адначасова падкрэсьліў яе асаблівасьць: "Праваслаўная краіна Беларусь, у якой таксама жывуць людзі і іншых рэлігіяў, іншых канфесіяў, застаючыся праваслаўнай, адначасова нясе
на сабе пячатку гэтай самай заходняй часткі Сьвятой Русі, памежнай зоны. Яна судакранаецца з іншым сьветам, іншымі цывілізацыямі. І не заўсёды ў гісторыі гэтае судакрананьне было лёгкім, часам яно было трагічным".
Выступаючы перад прадстаўнікамі беларускай праваслаўнай супольнасьці і інтэлігенцыі, зьверхнік РПЦ МП сказаў, што, без сумневу, заўважную стабільнасьць беларускаму грамадзтву надае стваральная роля Праваслаўнай Царквы і добрыя стасункі яе з іншымі канфесіямі. На думку Патрыярха Кірыла, гэта ёсьць вялікая заслуга БПЦ і асабіста Мітрапаліта Філарэта, а таксама кіраўнікоў тых рэлігійных групаў, з якімі яна мае добрыя і партнёрскія стасункі.
Паводле Інтэрфаксу Патрыярх Кірыл не пацьвердзіў магчымасьць сустрэчы з Папам Рымскім на тэрыторыі Беларусі. На
пытаньне журналіста, што ён думае пра ініцыятывы кіраўніцтва Беларусі па арганізацыі ў
Беларусі сустрэчы зьверхнікаў Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў, Партырях Кірыл сказаў: "Пра гэтыя намаганьні я нічога ня ведаю".
У сваім выступе перад прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці ў Палацы Рэспублікі ў Менску Патрыярх Маскоўскі Кірыл шмат увагі ўдзяліў усходнеславянскаму адзінству, неабходнасьці бараніць каштоўнасьці "народа адзінай Сьвятой Русі". Асабліва патрыярх РПЦ МП акцэнтаваў на важнасьці захаваньня саюзу Беларусі і Расеі, які, як ён сказаў, "бласлаўляецца Праваслаўнай Царквою". "Калі мы яго згубім, то прайграем і эканамічна, і палітычна. Прайграем ня толькі, як
народы і дзяржава, але і як асобы ў цэлым. Бог будзе судзіць нас", – настойваў Патрыярх Кірыл.
26 верасьня, падчас сваёй лекцыі ў Інстытуце тэалогіі імя сьвятых Мятода і Кірылы БДУ, дзе Патрыярх Кірыл быў адзначаны ганаровым дыпломам доктара багаслоўя honoris causa за заслугі перад навукай і культурай, зьверхнік РПЦ МП таксама закрануў тэму важнасьці міжрэлігійнага дыялогу. На яго думку якасная багаслоўская адукацыя "можа
быць як "прышчэпкай" ад рэлігійнага экстрэмізму, так і дапамогаю ў
міжрэлігійным дыялогу". Паводле патрыярха, у працэсе эфектыўнага міжрэлігійнага дыялогу нават "такі далёкі панятак, як іранскія шыіты, бачыцца зусім інакш, і праз гэты дыялог мы бачым, што ў нас існуе шмат агульнага, у тым ліку і ў сферы нашай рэлігійнай ідэнтычнасьці".
"І прававерны мусульманін табе па духу робіцца бліжэй за заходняга чалавека, які да мозга
костак секулярызаваны і ня здольны адрозьніць дабро і зло", – сказаў Патрыярх Кірыл. |
|
|
|