| СЬПІС НАВІНАЎ |
|
| |
21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі
Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей
| |
20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі
У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей
| |
15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"
13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей
| |
8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства
Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей
| |
07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей
| |
05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля
23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей
| |
04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў
Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей
| |
02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява
Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей
| |
01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску
У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей
| |
01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку
Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей
| |
30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі
29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей
| |
30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане
30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей
| |
30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей
| |
29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?
На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей
| |
29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром
24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей
| |
25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў
29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей
| |
24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі
Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей
|
|
|
|
| ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ: |
|
|
Менскім грэка-католікамне дазволілі будаваць царквуУлада дала адмоўны адказ на зварот сьвецкіх уніятаў да Аляксандра Лукашэнкі
Як вядома, у сярэдзіне красавіка 2009 году некалькі дзясяткаў сьвецкіх грэка-католікаў г. Менску, сярод якіх пісьменьнік Уладзімір Арлоў, паэтэса Валянціна Аксак, доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч, доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая, паэтэса і перакладчыца Галіна Дубянецкая, доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Юры Хадыка, кандыдат гістарычных навук Эдвард Зайкоўскі ды іншыя дзеячы культуры, накіравалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. У гэтым звароце яны канстатавалі факт: за 19 гадоў існаваньня ў Менску грэка-каталіцкай супольнасьці ўлада так і не дала дазволу на будаўніцтва ўніяцкай сьвятыні ў сталіцы. Толькі дзякуючы таму, што ў чэрвені мінулага году з візітам у Беларусь прыязджаў Дзяржаўны Сакратар Яго Сьвятасьці Папы Рымскага, менскім уніятам дазволілі адчыніць Грэка-каталіцкі цэнтр па вул. Арджанікідзэ, дзе ёсьць капліца. У парафіяльным жа доме, пабудаваным у завулку Сьнежны, улады Фрунзенскага раёну г. Менску дазволу на адпраўленьне багаслужбаў не далі. Уніяты прасілі кіраўніка дзяржавы дазволіць ім пабудаваць храм на месцы зруйнаванай бальшавікамі царквы Сьвятога Духа, якую ўзьвялі за мітрапалітам Міхаілам Рагозам у 1598 годзе. Пішучы зварот да А. Лукашэнкі, уніяты ня ведалі таго, што менскімі ўладамі прынята рашэньне пра будаўніцтва на месцы царквы Сьвятога Духа "утраченного исторического объекта с использованием архитектурно-художественного образа здания церкви Святого Духа XVII в.". Таму амаль адначасовае зьяўленьне ў СМІ гэтага паведамленьня пра гэтае будаўніцтва і звароту грэка-католікаў да А.Лукашэнкі журналісты няправільна тлумачылі, быццам католікі візантыйскага абраду хочуць, каб улада адбудавала для іх царкву. Уніяты ж прасілі менавіта аб тым, каб ім было дазволена самім адбудаваць царкву. У той час, як А.Лукашэнка зьбіраўся ехаць з візітам да Папы Рымскага, чыноўнікі з ягонай адміністрацыі напісалі прафесару Юрыю Хадыку ліст за нумарам 15/7-2042, у якім паведамлялі, што зварот грэка-католікаў да кіраўніка дзяржавы накіраваны ў Менскі гарадзкі выканкам, г. зн. у той орган улады, на дзеяньні якога наракалі вернікі. 20 траўня, г. зн. пасьля паездкі А. Лукашэнкі ў Ватыкан, на адрасы прафесара Анатоля Грыцкевіча, доктара Ірыны Дубянецкай і кандыдата гістарычных навук Эдварда Зайкоўскага быў напісаны адказ камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Ніжэй публікуецца тэкст дакументу, пазначанага нумарам 14-08/13-363:
"О рассмотрении обращенияПо поручению руководства Мингорисполкома комитет архитектуры и градостроительства рассмотрел коллективное обращение по вопросу строительства греко-католического храма на месте церкви Святого Духа в историческом центре г. Минска, направленное в Администрацию Президента Республики Беларусь, и в пределах своей компетенции информирует.Работы по реконструкции исторического центра г. Минска выполняются в соответствии с Концепцией реконструкции, развития и функционального использования объектов недвижимого имущества и территории исторического центра г. Минска, утвержденной Указом Президента Республики Беларусь от 14.07.2004 № 330 "О развитии исторического центра г. Минска".Во исполнение данного Указа в 2004 г. Минским горисполкомом был проведен конкурс на лучший проект развития исторического центра г. Минска и разработан проект детального плана реконструкции, реставрации, восстановления и благоустройства исторического центра г. Минска, который 6 октября 2005 г. одобрен Президентом Республики Беларусь и утвержден решением Мингорисполкома.В соответствии с регламентами детального плана для земельного участка, на территории которого ранее находилось здание церкви Святого Духа, предусмотрено восстановление утраченного исторического объекта с использованием архитектурно-художественного образа здания церкви Святого Духа XVII в., с размещением в нем детской филармонии.Принятие такого решения способствует возрождению целостного градостроительного ансамбля главной исторической площади Минска - площади Свободы, а функциональное использование здания в качестве детской филармонии сможет объединить расположенную здесь детскую музыкальную школу, Белорусскую государственную академию музыки, Республиканскую гимназию-колледж при БГАМ и создать на территории исторического центра полноценный комплекс учреждений музыкального направления. Аналогичное решение было заложено в проекте регенерации исторического центра г. Минска 1984 г.На настоящий момент по заказу КУП "Минская спадчына" разработан проект воссоздания здания бывшей церкви Святого Духа на пл. Свободы с размещением в нем концертного зала детской филармонии. Проект прошел все необходимые согласования, в том числе получено согласование Министерства культуры РБ.Таким образом комитет архитектуры и градостроительства констатирует, что ранее принятые решения в части восстановления здания бывшей церкви Святого Духа на пл. Свободы с размещением в нем концертного зала детской филармонии приняты в соответствии с утвержденным детальным планом реконструкции, реставрации, восстановления и благоустройства исторического центра г. Минска и соответствуют Концепции реконструкции, развития и функционального использования объектов недвижимого имущества и территории исторического центра г. Минска, утвержденной Указом резидента Республики Беларусь от 14.07.2004 № 330 "О развитии исторического центра г. Минска".
Председатель комитета В.Д.Никитин".
Праз два дні пасьля камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва адказ на імя прафесара Юрыя Хадыкі напісалі і чыноўнікі Менскага гарвыканкаму. Дакумент пад нумарам 09-2216 цытуем цалкам:
"О церкви Святого Духа в застройке "Верхний город" в г. МинскеУважаемый Юрий Викторович!В Минском горисполкоме рассмотрено коллективное обращение жителей г. Минска, поступившее из Администрации Президента Республики Беларусь, по вопросу разрешения строительства греко-католического храма на месте здания бывшей церкви Святого Духа на территории застройки "Верхний город" в г. Минске.В отношении поднятого в обращении вопроса сообщаем следующее.В настоящее время активно ведутся работы по реконструкции исторического центра г. Минска. При этом особое внимание уделяется восстановлению ансамбля застройки площади Свободы, где расположены и реставрируются наиболее значимые памятники архитектуры города. В том числе восстановлена Минская городская ратуша, проведена реставрация Архикафедрального костела имени Пресвятой Девы Марии, здания бывших торговых рядов, завершена реконструкция с реставрацией комплекса зданий бывшего гостиного двора, выполнены работы по строительству здания гостиницы "Европа".Данные работы выполняются в соответствии с Концепцией реконструкции, развития и функционального использования объектов недвижимого имущества и территории исторического центра г. Минска, утверждённой Указом Президента Республики Беларусь от 14.07.2004 № 330 "О развитии исторического центра г. Минска", во исполнение которого в 2004 г. Минским горисполкомом был проведён конкурс на лучший проект развития исторического центра г. Минска.Позже был разработан проект детального плана реконструкции, реставрации, восстановления и благоустройства исторического центра г. Минска, который 06.11.2005 был одобрен Президентом Республики Беларусь и утверждён решением Мингорисполкома от 30.03.2006 № 617.Учитывая главенствующее местоположение площади Свободы в системе исторического центра, работы по её реконструкции осуществляются путём создания целостного градостроительного ансамбля. Этим обусловлено и принятие решения о целесообразности воссоздания архитектурного облика церкви Святого Духа XVII в. с размещением в нём детской филармонии.По историческим сведениям здание церкви Святого Духа было построено в 30-40-х годах XVII века греко-католиками и входило в комплекс зданий базилианских монастырей. Главный фасад церкви, выходящий к ратуше, был выполнен в стиле северного ренессанса. В 1795 г. базилианские монастыри были закрыты, а церковь преобразована в православный кафедральный Петропавловский собор.В дальнейшем здание неоднократно перестраивалось. Первый раз в 40-х годах XIX в., когда к главному фасаду была пристроена колокольня, а над основным объёмом устроен купол на четырёхгранном барабане. По проекту 1893 г. православный кафедральный Петропавловский собор был перестроен из однонефного в трёхнефный. В 1937 г. данное здание было взорвано.В 1984 г. при разработке проекта регенерации исторического центра г. Минска было предложено восстановить здание бывшей церкви Святого Духа в первоначальном облике как историко-культурный, а не культовый объект, вследствие чего был выполнен эскизный проект реставрации здания, проведены археологические исследования фундаментов церкви.В связи с коллективными обращениями граждан, поступившими из Администрации Президента Республики Беларусь, по вопросу разрешения строительства греко-католического храма на месте здания бывшей церкви Святого Духа на территории застройки "Верхний город" в г. Минске 07.05.2009 в Минском горисполкоме состоялось совещание у заместителя председателя Минского горисполкома Титенкова М.С. с участием Гуляко Л.П. - Уполномоченного по делам религий и национальностей, Гридюшко В.П. - заместителя министра культуры Республики Беларусь, Боровко Л.В. - главного советника Главного идеологического управления Администрации Президента Республики Беларусь, Никитина В.Д. - председателя комитета архитектуры и градостроительства Мингорисполкома; Шикунца П.П. - директора КУП " Минская спадчына" и других ответственных работников Министерства культуры и Мингорисполкома.Сообщаем, что участниками совещания было высказано мнение о необходимости неукоснительного выполнения Указа Президента Республики Беларусь от 14.07.2004 № 330 "О развитии исторического центра г. Минска" и целесообразности дальнейшего восстановления бывшей церкви Святого Духа как памятника архитектуры, а не культового здания, с размещением в нём зала детской филармонии.Функциональное использование указанного строения в качестве детской филармонии сможет объединить расположенную здесь детскую музыкальную школу, Белорусскую государственную академию музыки, Республиканскую гимназию-колледж при БГАМ и создать на территории исторического центра полноценный комплекс учреждений музыкального направления. Это будет способствовать также решению задачи по созданию и развитию в районе площади Свободы объектов духовно-культурного назначения, что отражено в Концепции реконструкции, развития и функционального использования объектов недвижимого имущества и территории исторического центра г. Минска.И. о. заместителя председателя Д.Л.Пиневич". Адказы з Адміністрацыі прэзідэнта, камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму і Менскага гарвыканкму выклікалі негатыўную рэакцыю ў асяроддзі сьвецкіх католікаў візантыйскага абраду г. Менску. Яны схільныя лічыць, што грэка-каталіцкая супольнасьць Менску і ўсёй Беларусі дыскрымінуецца. Якія будуць далейшыя крокі менскіх уніятаў, пакажа час.
|
|
|
|