Ікона

Лагатып

Новая інфармацыя
СЬПІС НАВІНАЎ

21.07.2010
Грэка-католікі на фэсьце ў Гудагаі

Берасьцейскія грэка-католікі 16-18 ліпеня 2010 году зьдзейсьнілі пілігрымку ў Гудагай (Астравецкі р-н), у санктуарыюм Маці Божай Гудагайскай, якім апякуюцца айцы кармяліты. Па запрашэньні айцоў кармялітаў грэка-каталіцкі музычны гурт супольнасьці Адновы ў Сьвятым Духу “Маран ата” з Берасьця падчас адпустовых урачыстасьцяў у Гудагаі дапамагаў у арганізацыі музычнага праслаўленьня. далей

20.07.2010
Парафіяльны фэст у Лучаі

У рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша, апостала, у м. Лучай пад Паставамі адбыліся парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьвятой Ганны, у якіх па запрашэньні гаспадароў бралі ўдзел і грэка-католікі. далей

15.07.2010
У памяць бласл. Марыяны Бярнацкай - пешая пілігрымка "За еднасьць"

13 ліпеня 2010 году вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з сваім душпастырам а. Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пешую пілігрымку ў Навумавічы для ўшанаваньня памяці расстралянай там разам з іншымі вязьнямі фашыстаў блаславёнай мучаніцы Марыяны Бярнацкай, якая паходзіла з уніятаў Сапоцкінскага краю, якія пасьля скасаваньня Уніі засталіся вернымі Каталіцкай Царкве. далей

8.07.2010
Беларускі сьвятар з Бельгіі на закрыцьці Году сьвятарства

Па запрашэньні Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году сьвятарства, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, парах беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў пяцідзённае паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары. далей

07.07.2010
У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі далей

05.07.2010
Вернікі ўсходняга лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля

23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі. далей

04.07.2010
Лета - час пілігрымак для сьвятыняў

Толькі закончылася пілігрымка беларускіх католікаў у нацыянальны санктуарыюм Маці Божай у Будславе, як пілігрымы зноў зьбіраюцца ў шлях да сьвятыняў, для аднаўленьня і ўмацаваньня сваёй веры. 7 ліпеня распачынаецца штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. (Інфармацыя пра пілігрымкі лета 2010 г.) далей

02.07.2010
Пётра РУДКОЎСКІ: Сьвятарства - сон і ява

Сьведчаньне пра ўласны шлях да сьвятарства і роздум пра сутнасьць сьвятарскага служэньня. “Не перагінайма, браты і сёстры, з тытулятурай. Не перагінайма з сакралізацыяй царкоўных слугаў. Не шукайма земскіх субстытутаў Бога ці то ў выглядзе залатога цяльца, ці ў выглядзе «сьвятога айца». Паважайма сваіх пастыраў, але не абагаўляйма іх”, - заклікае новапрасьвітар Паўсюднае Царквы а. Пётра Рудкоўскі. далей

01.07.2010
Літургія для грэка-католікаў у Ваўкавыску

У Ваўкавыску ў нядзелю, 4 ліпеня, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Андрэй Крот з Горадні адслужыць Боскую Літургію ва ўсходнім абрадзе ў капліцы, разьмешчанай на каталіцкіх могілках каля касьцёлу сьв. Вацлава. далей

01.07.2010
Міністэрства культуры патрабуе спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Наваградку

Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі старажытнай Барысаглебскай царквы, на якой праваслаўны прыход вырашыў паставіць залатыя цыбуліны. далей

30.06.2010
Ігумен ФІЛІП (Рабых), РПЦ МП: Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі

29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Арганізатарам гэтага навуковага мерапрыемства выступіў Інстытут папы Бенядыкта XVI, заснаваны біскупам Рэгензбургзкім Герхардам Людовікам Мюлерам. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) "Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі". далей

30.06.2010
Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане

30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. далей

30.06.2010
Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці, абмеркавалі статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў, прызначылі новага выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ, вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі, а таксама заслухалі і разгледзелі шэраг іншых пытаньняў жыцьця Каталіцкай Царквы ў Беларусі. далей

29.06.2010
Залатыя цыбуліны на гатычай царкве?

На старажытнай Барыса-Глебскай царкве абарончага тыпу з элементамі готыкі і рэнесансу ў Наваградку, якая зьяўляецца помнікам гісторыі і гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі (гэта значыць - сусьветнага значэньня), мясцовы праваслаўны сьвятар хоча ўсталяваць недарэчныя цыбуліны з пазалотаю. далей

29.06.2010
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром

24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі - манах з Ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. далей

25.06.2010
УГКЦ распачынае праект вэбінараў

29 чэрвеня 2010 году, а 16.00 гадз. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вебінарам на тэму "Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)". Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка. далей

24.06.2010
Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару ў Францыі

Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont), што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі. далей

ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ:
Старонкі:  1 2 3 4 5    

Пасланьне Сьвятога Айца
Бенядыкта XVI

Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
падчас іх візіту «ad limina Apostolorum»

Паважаны спадар кардынал!
Шаноўныя браты!


Я вельмі рады вітаць кожнага з вас у доме Наступніка апостала Пятра, якому Хрыстос даручыў заданьне пасьвіць свой статак (пар. Ян 21, 15–19), умацоўваць братоў у веры (пар. Лк 22, 31), зьберагаць і ўзмацняць царкоўную еднасьць (Lumen gentium, 22). Дзякую спадару біскупу Аляксандру Кашкевічу за прамову, у якой ён паказаў шлях Царквы ў Беларусі, пры гэтым падкрэсьліўшы таксама выклікі, якія чакаюць яе.

Падчас маіх сустрэчаў з вамі я ацаніў пастырскую руплівасьць, з якой вы выконвае­це вашае служэньне, вашыя імкненьні і намаганьні, каб усё больш узрастала ўсьведамленьне адзінства і супольнай адказнасьці за рашэньні, а вашае служэньне каб прыносіла яшчэ большы плён. Сапраўды, надзвычай важна з новым энтузіязмам і новымі сіламі абвяшчаць­ заўжды актуальнае Евангельскае паслань­не ў грамадзтве, якое неабароненае перад­ пагрозаю секулярызацыі, геданізму і рэлятывізму, азнакаю якіх ёсьць зьмяншэньне нараджальнасьці, нетрываласьць сям’і і існаваньне ілюзіяў пра магчымасьць здабыць шчасьце па-за межамі бацькаўшчыны. Перад такімі выклікамі неадкладнае заданьне пастыраў – паказваць сілу веры, веры, укаранёнай у трывалай традыцыі, каб дапамагчы захаваць глыбокую хрысьціянскую тоеснасьць нацыі, у паважлівым дыялогу з іншымі культурамі і рэлігіямі. Каб дасягнуць гэтай мэты, неабходна, успрымаючы як заклік словы псальму: «Як добра і як міла, калі браты жывуць разам!» (Пс 133), прыкладаць вялікія намаганьні дзеля стварэньня праграмаў і ўдасканаленьня метадаў душпастырскай працы, а таксама дзеля рэалізацыі рашэньняў Канферэнцыі Біскупаў. Такое новае сьведчаньне еднасьці будзе карысным для абвяшчэньня Евангельля, будзе­ спрыяць наладжваньню стасункаў з дзяржаўнымі ўладамі і прынясе вялікую карысьць экуменічным сувязям.

Яшчэ адзін асьпект, які я хацеў бы падкрэсьліць, – неабходнасьць надаваць­ асаблівую ўвагу адукацыі ў душпастырскай дзей­насьці. Як я неаднаразова казаў, сёньня мы жывём у свайго роду «надзвычайнай сітуацыі» у гэтай далікатнай і важнай сферы, і неабходна павялічыць намаганьні, каб забясьпечыць грунтоўную фармацыю, у першую чаргу новаму пакаленьню. Таму заахвочваю вас працягваць вашую працу, каб належная катэхетычная адукацыя паказвала шлях веры на ўсіх этапах жыцьця, і каб былі абставіны, intra ed extra ecclesiali (унутры і па-за Царквой), у якіх пад вашым кіраўніцтвам пасланьне Хрыста дасягала да кожнага асяродку даручанага вам статку. Асаблівае значэньне набывае клопат пра распазнаньне і разьвіцьцё розных пакліканьняў, асабліва да сьвятарства і манаскага жыцьця, а таксама намаганьньні па падтрымцы праграмаў для чалавечага і хрысьціянскага разьвіцьця моладзі. Таму заклікаю вас асаблівую ўвагу надаваць таму, каб кандыдаты да сьвятарства атрымлівалі грунтоўную і дакладную духоўную і тэалагічную фармацыю і належным чынам кіраваліся ёю, каб сур’ёзна і глыбока праверыць сваё Боскае пакліканьне. Цяперашняя сітуацыя ў нашым грамадз­тве патрабуе асабліва ўважлівага распазнаньня пакліканьня. Таму, важна для будучыні вашай Царквы, каб у Горадні і Пінску і надалей маладым семінарыстам маглі прапаноўваць поўны курс фармацыі і кваліфікацыі, і тое, што ў абедзьвюх установах шлях да сьвятарства кандыдаты як у дыяцэзіяльнае, так і ў манаскае духавенства, праходзяць поруч, зьяўляецца каштоўнай магчымасьцю для разьвіцьця сумеснай пастырскай дзейнасьці. Такая сітуацыя прынясе яшчэ большы плён, калі прапанаваная адукацыя стане вынікам актыўнага супрацоўніцтва паміж біскупам і старэйшымі манаскіх законаў і дасьць магчымасьць рэалізаваць ідэю бесьперапыннай фармацыі. Будзьце заўсёды блізкія да сваіх сьвятароў, атуляйце іх штораз большым клопатам, асабліва да тых, якія распачынаюць пастырскае служэньне. Уважлівы і зычлівы бацькоўскі клопат біскупа – гэта асноўны элемент для посьпеху ў сьвятарскім жыцьц! Варта таксама мець на ўвазе і тое, што Госпад заклікае вас, як пастыраў Царквы, умець распазнаваць кожнае служэньне, якое спрыяе пабудове цела Царквы, у тым ліку сьвецкага, культурнага і сацыяльнага характару, бо ўсе могуць уносіць свой уклад у пашырэньне Божага Валадарства ў Беларусі ў духу сапраўднай і рэальнай еднасьці, вяртаючы ў жыцьцё тыя хрысьціянскія каштоўнасьці, што адыгралі вызначальную ролю ў ства­рэньні еўрапейскай цывілізацыі.

Дарагія браты, выкарыстоўвайце кожную добрую нагоду для абвяшчэньня і пашырэньня Божага Валадарства, канкрэтнымі справамі даючы сьведчаньне братэрства, якое нараджае супакой; трывайце ў лагоднасьці, якая ёсьць спадарожніцай справядлівасьці; у духу еднасьці, які выключае адасобленасьць, у любові, якая доўгацярплівая, ласкавая; не зайздросьціць, не пыхлівая, не ганарыцца, не зьневажае, не шукае свайго, ня гневаецца, ня памятае зла, ня радуецца несправядлівасьці, але радуецца разам з праўдай, усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць дзеля любові Хрыстовае (пар. 1 Кар 13, 4-7). У гэтым кантэксьце вельмі важным зьяўляецца братэрскае супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой, пастыры якой па­дзяляюць ваш клопат і разам з вамі шукаюць дабра для вернікаў. Праваслаўныя Цэрквы, як і Каталіцкая Царква, грунтоўна разважаюць­ над тым, як адказваць на выклікі нашага часу, каб верна перадаваць Хрыстова Дабравешчаньне. Прымаючы за­ах­вочаньне, якое было выказана падчас нядаўняй каталіцка-праваслаўнай сустрэчы на Кіпры, мы павінны прыкласьці яшчэ больш намаганьняў на супольным шляху ў гэтым кірунку. Значны ўнёсак у гэтую справу можа зрабіць невялікая, але руплівая грэка-каталіцкая Супольнасьць вашай краіны. Яна зьяўляецца важным сьведчаньнем для Царквы і дарам ад Госпада.

Некалькі месяцаў таму я прыняў спадара Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў атмасферы сардэчнасьці і ўзаемнай павагі, была выказана гатоўнасьць абодвух бакоў заключыць Пагадненьне, якое цяпер распрацоўваецца. Акрамя таго, я падкрэсьліў асаблівую ўвагу, з якою Апостальская Сталіца, а таксама і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, сочаць за падзеямі ў краіне, і запэўніў, што мы гатовыя плённа супрацоўнічаць у пытаньнях, якія ўяўляюць агульны інтарэс, з мэтаю спрыяць дабру грамадзянаў, з павагаю да сфераў кампетэнцыі кожнага.

Шаноўныя браты! Яшчэ раз выказваючы­ маю падзяку, прашу Маці Божую, якую так глыбока шануюць на вашай зямлі, каб падтрымлівала і абараняла вас сваім заступніцтвам. З такімі пажаданьнямі і з асаблівай любоўю ўдзяляю вам, сьвятарам, манахам і манахіням і ўсім вернікам сваё Апостальскае Блаславеньне і запэўніваю ў сваёй пастаяннай малітве за ўвесь беларускі народ.

Ватыкан, 17 сьнежня 2009 г.

Тэкст пасланьня па-італійску:

DISCORSO DEL SANTO PADRE BENEDETTO XVI AI VESCOVI DELLA CONFERENZA EPISCOPALE DI BIELORUSSIA IN VISITA "AD LIMINA APOSTOLORUM"

Фотаздымкі з сустрэчы каталіцкіх біскупаў Беларусі з Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI можна паглядзець на ватыканскім сайце Photo service by L'Osservatore Romano.
   Усталяваць
   наш банэр
Беларуская грэка-каталіцкая газета Rating All.BY Каталог TUT.BY Сістэма Orphus Калі вы заўважылі памылку
на нашым сайце, выдзяліце тэкст
з памылкай і націсьніце Ctrl+Enter
Хуткая праўка Web-admin © 2010 Газета "ЦАРКВА"
   Наведвальнікаў: 6