Дзень памяці рэпрэсаваных сьвятароў
26 жніўня 2007 году, у 70-ую гадавіну трагічных падзеяў, калі ў менскай вязьніцы НКВД былі расстраляныя апошнія каталіцкія сьвятары Менску, вернікі ўсіх парафіяў сталіцы маліліся за ахвяры рэпрэсіяў.
З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі біскуп Антон Дзям’янка правёў набажэнствы ў некаторых менскіх касьцёлах, дзе служылі рэпрэсаваныя сьвятары.