Каштоўныя сьведчаньні пра жыцьцё грэка-католікаў у падпольлі

20 гадоў таму, у канцы 1989-га – пачатку 1990 гг. украінскія грэка-католікі дамагліся права на легалізацыю сваіх царкоўных структураў. За кароткі час Грэка-Каталіцкая Царква, якая пасьля 1946 году была пад забаронаю, аднавіла свае структуры, вярнула храмы і вернікаў. І гэты бурны працэс адраджэньня быў зусім невыпадковы, а натуральны, бо, будучы перасьледаванай і жывучы ў падпольлі, Царква ўсё ж здолела захаваць свае структуры, духоўныя семінарыі і манаства, сваю ярархію і сьвятароў, якія выхоўвалі адданых вернікаў. Украінскія гісторыкі сабралі шмат цікавых дакументаў і ўспамінаў пра гэтыя цяжкія і трагічныя старонкі жыцьця Царквы ў падпольлі. Але сёньня ведаем пра такія факты ня толькі ў Заходняй Ўкраіне. Ведаем, што і ў Беларусі нешматлікія грэка-католікі, якія пасьля вайны зусім засталіся без пастыраў, захоўвалі сваю веру, маліліся, прымалі падпольных украінскіх грэка-каталіцкіх сьвятароў, хрысьцілі дзяцей і выхоўвалі іх у веры.

Связаться с нами
Издатель: Греко-католическая парафия святых братьев-апостолов Петра и Андрея в г. Берасьци
Адрес редакции: вул.Чубара 63 +226604 г. Брест Беларусь Тел. / факс: (016) 54-16-59