Навагодняя духоўная вандроўка івацэвіцкіх грэка-католікаў
3 студзеня 2010 году, у першую нядзелю новага году, група вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай з Івацэвічаў зьдзейсьніла духоўную вандроўку ў Слонім, Жыровічы і Быцень, каб памаліцца да Багародзіцы ў месцах, дзе асабліва шануецца яе Жыровіцкі абраз.