Пілігрымка да адроджанай Царквы
Протаігумен Львоўскай правінцыі Чыну Найсьвятога Адкупіцеля а. Васіль Іваніў 22-26 студзеня 2009 году наведаў парафіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Візіт адбыўся па запрашэньні Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека і быў прымеркаваны да ўшанаваньня памяці сьвятых Пратулінскіх мучанікаў. У гэтай пілігрымцы айца-протаігумена суправаджалі браты Алег Чыхарыўскі, Ігар Паўлій, а таксама Антон Нікалаеў і Зьміцер Чарнель, якія родам з Беларусі.