Удакладненьне
У мінулым нумары нашай газеты ў артыкуле пра навуковую канферэнцыю ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы «Хрысьціянства ў гістарычным лёсе беларускага народу» («Царква», № 2 (53), 2007, с. 3) была дапушчана прыкрая недакладнасьць, якую сьпяшаемся выправіць: насамрэч з цікавым і грунтоўным паведамленьнем на тэму «Праца з моладдзю ў сучаснай Грэка-Каталіцкай Царкве на прыкладзе парафіяў Берасьцейскай вобласьці» выступіла студэнтка Берасьцейскага дзяржуніверсітэту спн. Любоў Лукашэвіч. Шчыра перапрашаем і зычым посьпехаў у навуковай працы!