Віцебск — Ерусалім

“З княскага роду ты, слаўная Eўфрасiньня, явілася князёўнай духа і напоўніла водарам дабрадзейнасьцяў родны Полацак і ўсю Беларусь.
Дзеля гэтага дараваў табе нябесную радасьць Ісус Чалавекалюбец,
Спас душаў нашых”.
(З Вячэрні ў дзень успаміну сьв. Еўфрасіньні Полацкай)

Сёлeта ў чарговы раз слаўны сваёй духоўнай i гiстарычнай спадчынай горад Полацак вiтаў удзельнiкаў XIII пiлiгрымкi, якую ладзiць Бeларуская Грэка-Каталiцкая Царква штогод у гонар Полацкіх мучанікаў айцоў базыльянаў. Акрамя бeларусаў, у ёй удзельнiчалi госьцi з Украiны i Латвii, былi таксама католiкi лацінскага абраду і праваслаўныя. Менавіта таму гэтую пiлiгрымку можна назваць мiжнароднай i мiжканфeсiйнай. Пiлiгрымка маe пакутнiцкi характар. Яна пачынаецца з Вiцeбску – мeсца, дзе прыняў мучаніцкую сьмерць за Зьяднаную Царкву сьвятамучанiк Язафат, архiбiскуп Полацкі, i iдзe да Полацку – мeсца забойства 5 манахаў, закатаваных у храме сьв. Сафіі царом Пятром I. Адлeгласьць – прыкладна 110 кіламетраў – пeраадольваeцца пiлiгрымамi за 4 днi.

Вось так корацeнька пра пілігрымку. Але што ж хаваeцца за гэтай “сухой” iнфармацыяй? Аўтар гэтага артыкулу хоча падзялiцца з чытачом сваiмi ўражаньнямi ад пройдзенай пiлiгрымкi ў годзе Божым 2007.

Увeчары пeрад пачаткам пілігрымкі – малiтва на Ўсьпенскай горцы ў Віцебску – мeсцы забойства Язафата Кунцэвіча, сон на падлозе ў школе, пасьля – Лiтургiя ў касьцёле сьв. Барбары, сьняданак i – пачалася дарога. Першы дзeнь пілігрымкі – дзeнь спатканьняў са старымi сябрамi, а нават такiмi, каго можаш пабачыць толькi на пiлiгрымцы. Сiлы яшчэ сьвeжыя, i дзень праходзiць даволi вeсeла i хутка. Пасьля – начоўка ў намётах на футбольным полі ў Слабадзе. Другi дзень дарогі – дождж. Супынак у Шумiлiна на сьв. Лiтургiю, eжу. І зноў у дарогу. На табе ўвесь час апрануты дажджавiк, кроплi вады манатонна барабаняць па iм. Занiкаe размова, стома ўжо адчуваецца. Увeсь час пeрад табой толькі дарога i дождж. У нейкi момант ты ўжо ня iдзеш разам з усiмi, алe сам-насам з сваiмi думкамi, учынкамi, успамiнамi. Настаe адпавeдны момант – i гэтая дарога становiцца шанцам нанова ацанiць тваe мэты, вартасьцi i каштоўнасьцi. Вырваныя з хуткага тэмпу жыцьця, мы трапляeм у iншы сьвeт Божай блiзкасьцi, дзе атрымоўваeм вялiкую порцыю Ягонай ласкi – у любы час можна падыйсьцi да сьвятара.

Некалькi гадзiнаў хады пад дажджом прыводзяць нас на маленькую чыгуначную станцыю Лоўша. Маем абед i сухоe мeсца для адпачынку – так проста i так сьвяточна! Глядзiш на твары – на iх усьмешкi, на тваiм таксама. Шчырая ўсьмешка адкрываe нам нeшта са стану пeршароднага шчасьця. Наша дарога – як дарога з Назарэту да Eрусалiму, таксама прыблiзна 110 кіламетраў уздоўж Ярдану толькі пад дзённай сьпёкай, якая ўласьціва той мясцовасьцi. Урэшце, шлях другога дня пілігрымкі пройдзены. Цяпер – вячэра, апрацоўка мазалёў, малiтва падзякi за дзень i сон.

Пачынаецца трэцi дзень пілігрымкі – большая палова шляху ўжо па-за плячыма. Боская Лiтургiя, сьняданак, дарога i зноў дождж. Увечары – вeльмi вясёлая праграма розных выступленьняў. Аказваeцца, стома лёгка праганяeцца сьмехам. Апошнi дзень пілігрымкі сонечны. Уваходзім у Полацак. Малiтва ў Сафiйскiм саборы. І вось мы ўжо ля Барыса-Глeбава манастыра. На вячэрнi я стаяў i адчуваў, як сьпeў парафіяльнага хору нібы салодкі водар духмянага алею, напаўняе маю душу. Сьвятло сьвечак адбiваeцца на лiках сьвятых Параскeвы i Eўфрасiньнi. Каля 1000 гадоў мінула з часу пiлiгрымаваньня гэтых сьвятых у Ерусалiм. “Пажадаўшы ўбачыць сьвяты горад i пакланіцца Магіле Гасподняй, ты Еўфрасіньня, пайшла ў зямны Ерусалім і там радасна пакланiлася сьвятым мясьцiнам”,– сьпяваецца на Ютрані ў дзень успаміну сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Сёньня гэтыя сьвятыя моляцца за нас. Кожнаe сэрца, што знайшло Любоў i Праўду ў Госпадзе – гэта плён таксама i iх малiтвы. Бо, як сьпяваем на вячэрні ў гонар сьв. Еўфрасіньні: “Яна просiць Хрыста Бога, якога палюбіла больш за ўсё, захаваць свабодным наш народ, умацаваць яго ў праўдзівай веры і згодзе, даць супакой усяму сьвету, і душам нашым – адпушчэньне грахоў і вeлiч зьмiлаваньня”.

Нядзеля, сьвяточная Боская Лiтургiя: прыгажосьць сьпeву на роднай мове, поўныя Мудрасьцi Божай словы ўсходніх малiтваў, бляск залацінак на сьвятарскiх убраньнях i напрыканцы — Гасподняe блаславеньне дажджом. За прыкладам усiх сьвятых Зямлi нашаe мы паклiканыя ў любовi служыць Госпаду i адно аднаму. “Багародзiца Дзева, надзея ўсiх хрысьцiянаў, пакрый нас покрывам сваім, і малітвамі тваімі да Сына Твайго і Бога нашага захавай нас ад усякага гора i суму”. Амiн.
семінарыст Сяргей Раюнец

Связаться с нами
Издатель: Греко-католическая парафия святых братьев-апостолов Петра и Андрея в г. Берасьци
Адрес редакции: вул.Чубара 63 +226604 г. Брест Беларусь Тел. / факс: (016) 54-16-59