«Еднасьць Касьцёлу – гэта заданьне, якое трэба рашаць штодзённа, дзень за днём»

Прывітальнае Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
на ўрачыстасьці ў Гудагаі

Дарагія браты і сёстры!
1. Вы толькі што выслухалі Пасланьне, якое я даслаў да ўдзельнікаў XIII штогадовай Пілігрымкі вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, што сёньня заканчваецца ў Полацку. Я хацеў, каб гэтае Пасланьне было зачытана таксама і тут, у Гудагаі, каб падкрэсьліць, што размова ідзе пра адзін адзіны Народ Божы, сабраны Хрыстом – гэта значыць пра адзіны, сьвяты, каталіцкі і апостальскі Касьцёл гэтай дарагой Краіны. Гэта адказ на гарачую малітву Ісуса на Апошняй Вячэры, малітву аб еднасьці ягоных вучняў (пар. Ян 17, 21). Мы пакліканыя маліцца няспынна за такую еднасьць і абавязаныя канкрэтна дзейнічаць дзеля яе. Нас ня могуць не кранаць словы і зьмест узгаданай вышэй малітвы нашага Госпада і Пана Ісуса Хрыста. Еднасьць Касьцёлу – гэта заданьне, якое трэба рашаць штодзённа, дзень за днём. Яна выяўляе, на колькі мы зьяўляемся аўтэнтычнымі вучнямі Хрыста.

2. Сардэчна вітаю ўсіх і кожнага з вас, як рымскага ці лацінскага абраду, так і візантыйскага ці грэцкага абраду.

Вітаю таксама ўсіх жыхароў Гудагая, Гарадзенскай вобласьці і Астравецкага раёну. Вітаю ўсіх католікаў і праваслаўных.

З павагай вітаю ўсе грамадзянскія ўлады Гудагая, як і ўсёй Гарадзенскай вобласьці і Астравецкага раёну. Мае дарагія, няхай на жыцьцёвым шляху ўсім вам і вашым сем’ям дапамагае магутнае заступніцтва Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Божай Гудагайскай.

3. Я хацеў бы прывітаць нашых гасьцей, што прыбылі з блізкай Польшчы і блізкай Літвы, каб разам з намі скласьці пашану Маці Божай.

Сардэчна дзякую за ўвагу. Да пабачэньня. З Богам!

Связаться с нами
Издатель: Греко-католическая парафия святых братьев-апостолов Петра и Андрея в г. Берасьци
Адрес редакции: вул.Чубара 63 +226604 г. Брест Беларусь Тел. / факс: (016) 54-16-59