Курс сьпеваў для семінарыстаў у Уніве
З 21 па 27 жніўня 2007 году група з 7 семінарыстаў БГКЦ на чале з айцом Аляксандрам Шаўцовым знаходзілася ва Ўсьпенскай Лаўры манахаў-студытаў у Уніве. Тут для іх быў арганізаваны літургічна-музычны курс, які праводзіў манах-студыт айцец Алег. На працягу тыдня беларускія семінарысты вывучалі васьмітонавы сьпеў.
Падчас курсу, у нядзелю, 26 жніўня, яны пабывалі ў Львове ў царкве сьв. Язафата айцоў рэдэмптарыстаў, дзе памаліліся й пакланіліся мошчам блаславёнага сьвятамучаніка Мікалая Чарнецкага – патрона Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ.