Экуменічныя сустрэчы ў Горадні і Берасьці
Арганізатары экуменічных сустрэчаў як у Горадні, так і ў Берасьці лічаць вельмі важным і каштоўным досьвед рэгулярных сумесных спатканьняў, падчас якіх вернікі розных канфесіяў могуць ня толькі праслаўляць Госпада і разважаць над Словам Божым, але і проста быць разам, размаўляць, пазнаваць адзін аднаго бліжэй, планаваць сумесныя акцыі для таго, каб сьведчыць, што яны вучні Хрыста, і несьці Яго сьвятло ў гэты сьвет.