Царква і палітыка

«Царква не павінна непасрэдна займацца палітыкай»,– адзначыў у нядзелю 16 верасьня 2007 году Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас прэс-канферэнцыі ў Ліхені (Польшча), якая адбылася з нагоды беатыфікацыі кс. Станіслава Папчынскага.

«Задачу пабудовы справядлівага грамадзтва павінны найперш вырашаць самі палітыкі і дзяржавы»,– падкрэсьліў кардынал Бэртоне, адказваючы на пытаньне пра ўдзел Каталіцкай Царквы ў палітычным жыцьці. Бліжэйшы супрацоўнік Папы адначасова зазначыў, што Царква павінна быць “рэцэнзентам палітычнага жыцьця».

«Каталіцкая Царква не займае непасрэдна пэўнай палітычнай пазіцыі, але пакідае за сабой права ацэньваць дзейнасьць палітыкаў і вызначаць этычныя правілы грамадзкага жыцьця, каб, абапіраючыся на евангельскія каштоўнасьці, будаваць справядлівае грамадзтва”,– дадаў кардынал Бэртоне.

«Еўропа зьмяняецца, бо ў яе прыходзяць новыя людзі, і праз гэта яна губляе сваю тоеснасьць. Калі мы здолеем абараніць уласныя рэлігійныя каштоўнасьці, абаронім хрысьціянскія карані Еўропы. Важным, аднак, зьяўляецца тое, што ня трэба навязваць рэлігійныя каштоўнасьці, але прапаноўваць іх іншым краінам»,– сказаў Дзяржаўны сакратар.

Связаться с нами
Издатель: Греко-католическая парафия святых братьев-апостолов Петра и Андрея в г. Берасьци
Адрес редакции: вул.Чубара 63 +226604 г. Брест Беларусь Тел. / факс: (016) 54-16-59